Захар Аляксандравіч Раговін

вучоны

Захар Аляксандравіч Раго́він[1] (28 жніўня 1905 — 11 жніўня 1981) — вучоны ў галіне арганічнай хіміі, доктар хімічных навук, прафесар, Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР (1965).

Захар Аляксандравіч Раговін
Дата нараджэння 15 (28) жніўня 1905
Месца нараджэння
Дата смерці 11 жніўня 1981(1981-08-11) (75 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж Anna Tager[d] і Evgenia Rudnitskaya[d]
Дзеці Vadim Rogovin[d]
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера арганічная хімія
Месца працы
Навуковая ступень доктар хімічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР Сталінская прэмія Сталінская прэмія
Узнагароды
медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР

Біяграфія Правіць

Нарадзіўся ў Магілёве. У 1907 годзе разам з бацькамі пераехаў у Маскву. Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхнічнае вучылішча ў 1928 годзе па спецыяльнасці інжынер-хімік. Працаваў у навуковым супрацоўнікам у Хімічным інстытуце імя Л. Я. Карпава. У 1930—1932 гадах праходзіў навучанне ў аспірантуры пры Ваенна-хімічнай акадэміі і з 1931 года займаў пасаду намесніка дырэктара па навуковай рабоце Навукова-даследчага інстытута штучнага валакна. З 1931 года выкладаў у Маскоўскім вышэйшым тэхнічным вучылішчы, з 1939 года — прафесар і загадчык кафедры тэхналогіі штучнага валакна Маскоўскага хіміка-тэхналагічнага інстытута, у 1940 годзе — дэкан тэхналагічнага факультэта. У 1941—1945 гадах З. А. Раговін — упаўнаважаны па хіміі Дзяржаўнага камітэта абароны СССР. З 1946 года працаваў у Маскоўскім тэкстыльным інстытуце.

Навуковая дзейнасць Правіць

Аўтар навуковых прац па хіміі высокамалекулярных злучэнняў. Разам з І. Л. Кнунянцам даследаваў умовы і кінетыку полімерызацыі капралактаму. У 1930—1940 гадах займаўся распрацоўкай фундаментальных асноў хіміі цэлюлозы. У час Вялікай Айчыннай вайны выконваў дзяржаўныя даручэнні, звязаныя з арганізацыяй вытворчасці патрэбных фронту палімерных матэрыялаў. Распрацаваў метады сінтэзу вытворных цэлюлозы, метады мадыфікацыі цэлюлозных і сінтэтычных валокнаў для атрымання матэрыялаў з рознымі ўласцівасцямі. У 1930—1932 гадах займаўся асваеннем тэхналогіі атрымання віскознай ніці на Магілёўскім заводзе штучнага валакна імя Куйбышава[2].

Аўтар шэрагу падручнікаў, дапаможнікаў і манаграфій[2]. Падрыхтаваў 130 кандыдатаў і 7 дактароў навук[2].

Узнагароды і званні Правіць

Зноскі

Літаратура Правіць

  • Раговін Захар Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 201. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  • Гальбрайх Л. С. З. А. Роговин учёный, педагог, организатор науки // Химия растительного мира, 2005, № 3. — С. 5—6. (руск.)
  • Рыцари открытий : лауреаты Сталинских премий — уроженцы Беларуси, 1941—1953 / Э. А. Корнилович, А. Г. Корнилович. — Минск, 2016. (руск.)

Спасылкі Правіць