Захар Якаўлевіч Бірала

беларускі паэт, сатырык
(Пасля перасылкі з Захар Бірыла)

Захар Якаўлевіч Бірала (псеўданімы: Бульбянік; Захар Бульбянік; Селянін Бульбянік; Зэшка Бірала; Зэшка; 2 (15) лютага 1906, в. Раўнаполле Ігуменскага павета Мінскай губерні, цяпер Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 14 верасня 1993, Мар’іна Горка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці) — беларускі паэт, сатырык.

Захар Якаўлевіч Бірала
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Бульбянік; Захар Бульбянік; Селянін Бульбянік; Зэшка Бірала; Зэшка
Дата нараджэння 15 лютага 1906(1906-02-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 верасня 1993(1993-09-14) (87 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства БССР,
Сцяг Беларусі Рэспубліка Беларусь
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, сатырык
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені медаль «За адвагу» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Біяграфія правіць

Пасля сканчэння пачатковай школы актыўна займаўся самаадукацыяй. У 19251928 працаваў разам з бацькамі на сваёй гаспадарцы. Першыя вершы надрукаваў у 1926 у газеце «Беларуская вёска». У хуткім часе яго творы пачалі з’яўляцца на старонках газ. Чырвоная змена, «Савецкая Беларусь», часопісе «Малады араты». У 1931 скончыў рабфак БДУ; у 1934 — МВПТ. У 19341936 выкладаў беларускую і рускую мовы ў Лагойскай сярэдняй школе. Арыштаваны 14.11.1936; у 1937 прыгавораны да 8 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў у Горкаўскай (цяпер Ніжагародскай) вобл. на станцыі Сухабязводная, дзе працаваў на лесанарыхтоўках. Вызвалены ў 1940. У 1940—1941 настаўнічаў у в. Сенніца Мінскага раёна, выкладаў беларускую мову і літаратуру. Падчас вайны жыў з бацькамі ў в. Астравы Рудзенскага раёна. У 19441945 у дзеючай арміі, быў цяжка паранены. У 1945-1973 выкладчык беларускай і рускай мовы і літаратуры Мар’інагорскага сельгастэхнікума. Арганізаваў у тэхнікуме літаратурны гурток. Быў кіраўніком літаб’яднання пры раённай газ. «Сцяг працы». Рэабілітаваны ў 1958. Толькі пасля рэабілітацыі ў Бірыла з’явілася магчымасць зноў публікаваць свае кнігі. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1980. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны І ступені і медалямі[1].

Творчасць правіць

Друкаваўся з 1925 г. Выступаў у жанры сатыры і гумару. Аўтар кніг гумарыстычных вершаў «Смех і радасць вёскі» (1929), «Цвітуць кветкі» (1963), «У пажарным парадку» (1968), «На светлым чорнае» (1974), «Прыляцела птушка» (1977), зборніка лірыкі, сатыры і гумару «Розы і крапіва» (1986).

Ушанаванне памяці правіць

  • У лютым 2016 года ў пасёлку Мар’іна на доме, у якім з 1984 года па 1993 год жыў пісьменнік, з’явілася мемарыяльная дошка За­ха­ру Бі­ра­лу[2].

Зноскі

  1. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2019. Праверана 15 лютага 2019.
  2. У пасёлку Мар’іна з’явілася мемарыяльная дошка За­ха­ру Бі­ра­лу(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2019. Праверана 15 лютага 2019.

Літаратура правіць