Захар Ганскі

лоўчы надворны літоўскі

Захар Ганскі (польск.: Zachariasz Hański; 1760-1812) — шляхціч гербу Корчак, ваенны і дзяржаўны службовец Вялікага княства Літоўскага.

Захар Ганскі
лоўчы надворны літоўскі
22 лютага 1790 — 1795
Папярэднік Францішак Боўфал-Дарашкевіч[d]
Нараджэнне 1760
Смерць 1812
Род Ганскія
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч

Біяграфія правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Ганскіх. Прыдворны караля Станіслава Аўгуста. Каронны генерал-ад'ютант булавы польнай, лоўчы надворны літоўскі з 22 лютага 1790 года (апошні, хто займаў гэтую пасаду ў ВКЛ). Кавалер ордэна Святога Станіслава з 1790 года. Разам з усім патомствам і пляменнікамі быў зацверджаны ў дваранстве Расійскай імперыі ў 1798 годзе.

Літаратура правіць

  • Urzędnicy centralni i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego XIV–XVIII wieku. Spisy opracowali Henryk Lulewicz i Andrzej Rachuba, Kórnik 1994