Заходнепалеская мікрамова
Заходнепалеская літаратурная мікрамова — усходнеславянская перыферыйная літаратурная мікрамова з 1980-х гадоў, заснавана на аднайменным дыялекце (называным таксама загародскім[1]) заходнепалескіх гаворак (у Беларусі), які ў генетычных адносінах сінтэзуе ў сабе рысы беларускага і ўкраінскага тыпу[1].
Назва
правіцьВарыянты назвы ― яцвяжская мова[1]. Саманазвы: заходышнополіська лытырацька волода (г.зн. заходнепалеская літаратурная мова), русыньско-поліська волода (г.зн. русінска-палеская мова), поліська мова (г.зн. палеская мова), јітвјежа волода (г.зн. яцвяжская мова)[1].
Класіфікацыя
правіцьФілолаг А. Д. Дулічэнка адносіць заходнепалескую літаратурную мікрамову да перыферыйнага тыпу[2] і сцвярджае, што перыферыйныя літаратурныя мікрамовы функцыянуюць у асяроддзі культурна-моўных груп, якія існуюць у межах перыферыйнага (этнічнага) арэала і якія вылучаюцца ў яго рамках толькі мясцовымі асаблівасцямі культурна-гістарычнага і моўнага (дыялектнага) характару, а за большасцю мікрамоў стаяць не нацыі, а так званыя культурна-моўныя і этнамоўныя групы як адгалінаванні ад буйных славянскіх этнасаў-нацый[3].
Гісторыя
правіцьРэдкія прыклады нерэгулярнага пісьмовага прымянення мясцовых гаворак адзначаны на Палессі ўжо ў XVI і XVII ст. У XIX ст. па-палеску піша вершы Франц Савіч, пазней Мікола Янчук. У 1907 г. з’явіўся першы друкаваны палескі буквар (лемантар)[4].
Фарміраванне заходнепалескай літаратурнай мікрамовы пачалося ў 1980-я гады[1] дзякуючы намаганням філолага і паэта Міколы Шэляговіча[1] па кадыфікацыі гаворак Заходняга Палесся. Затым на Беларусі было заснавана таварыства «Поліссе» і пачаў выдавацца адмысловы бюлетэнь. На заходнепалескай мікрамове ў перыяд у 1989—1994 гг. друкавалася частка матэрыялаў у газеце «Збудінне».
У 2021 г. ураджэнец Пінска Аляксей Дзікавіцкі выдаў у Варшаве зборнік вершаў і эсэ «Оньдэ», напісаны заходнепалескай літаратурнай мікрамовай[5].
Пісьменства
правіцьДля запісу заходнепалескай мовы выкарыстоўваецца кірыліца беларускага тыпу[4] з літарай j (ёт). Былі таксама спробы ўвесці лацініцу[4].
Пашырэнне
правіцьСтатыстычныя даныя аб колькасці носьбітаў супярэчлівыя[1].
Прыклад тэксту
правіцьВерш Аляксандра Ірванэця «Дзякуем перабудове»:
Батьку, мамо, свето в нас, свето!
Выйшла на нашијі мовы газэта!
Шэ ны газэта — шэ но бочына,
Алэ зрадніты сыба ны прычына?
Славмо-жэ ріднэньку пырыбудову,
Шо отчынее заганьбляну мову!
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ а б в г д е ё Дуличенко 2005, с. 611.
- ↑ Дуличенко 2005, с. 595.
- ↑ Дуличенко 2005, с. 596.
- ↑ а б в Дуличенко 2005, с. 612.
- ↑ kamunikat.org
Літаратура
правіць- Горбачук В. Т. О некоторых проблемах формирования полешуцкого литературного языка // Јітвјежа (поліська) штудіјно-прахтыцька конфырэнция: Тэзы проказэј (13-14 априля 1990 р.). Пынськ, 1990.
- Клімчук Ф. Д. Некаторыя асаблівасьці этнанацыянальнай самасьвядомасьці заходніх палешукоў // Форум, 1996, № 2.
- Клімчук Ф. Д. Некаторыя моўныя праблемы Палесся // Јітвјежа (поліська) штудіјно-прахтыцька конфырэнция: Тэзы проказэј (13-14 априля 1990 р.). Пынськ, 1990.
- Толстой Н. И. Новый славянский литературный микроязык? // Избранные труды. М., 1998, т. II. Славянская литературно-языковая ситуация.
- Шыляговыч М. Прынцыпы зложиння јітвјежијі (поліськијі) лытырацькијі мовы // Јітвјежа (поліська) штудіјно-прахтыцька конфырэнция: Тэзы проказэј (13-14 априля 1990 р.). Пынськ, 1990.
- Дуличенко, А. Д. Малые славянские литературные языки / А. Д. Дуличенко // Языки мира: Славянские языки / РАН. Институт языкознания; Ред. колл.: А. М. Молдован, С. С. Скорвид, А. А. Кибрик и др. ― М.: Academia, 2005. ― 656 с.
- Duličenko A. D. The West Polesian literary language // Language, minority, migration. Uppsala, 1995.
- Tarnacky Ј. Studia porównawcza nad geografią wyrazów (Poliesie Mazowsze). Warszawa, 1939.