Заходнефламандская група дыялектаў
Заходнефламандская група дыялектаў — група дыялектаў нідэрландскай мовы, распаўсюджаная ў Заходняй Фландрыі, Французскай Фландрыі і Зеландскай Фландрыі. Існуе некалькі заходнефламандскіх дыялектаў (пабярэжны дыялект, бругскі дыялект, дыялект Французскай Фландрыі і г.д.), але розніца паміж імі адносна невялікая, і яна не перашкаджае паразуменню носьбітаў. Найбольш блізкія зеландскаму дыялекту. Часам заходнефламандскі разглядаецца як самастойная мова (гл. Праблема «мова ці дыялект»). Мае свой код ISO 639, трохлітарны ідэнтыфікатар — vls.[1] Заходнефламандскі дыялект (мова) не мае афіцыйнага статусу. Стандартызаваная норма адсутнічае. Існуе Вікіпедыя на заходнефламандскіх дыялектах.
Заходнефламандскі дыялект (мова) | |
Саманазва: | Vlaemsch |
---|---|
Краіны: |
![]() ![]() ![]() |
Рэгіёны: | Заходняя Фландрыя, Французская Фландрыя, Зеландская Фландрыя |
Агульная колькасць носьбітаў: | 1,06 млн. чал |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя: | Мовы Еўропы |
Пісьменнасць: | лацінка (нестандартызавана) |
Моўныя коды | |
ISO 639-3: | vls |
Агульная колькасць носьбітаў — каля 1,06 мільёна чалавек, з іх большасць жыве ў Бельгіі (першым чынам правінцыя Заходняя Фландрыя і некаторыя заходнія раёны Усходняй Фландрыі, больш мільёна носьбітаў), Францыі (Французская Фландрыя, каля 20 тысяч носьбітаў) і Нідэрландах (Зеландская Фландрыя, каля 90 тысяч носьбітаў).