Заходняя Бярэзіна (геаграфічная станцыя)
Геаграфічная станцыя «Заходняя Бярэзіна» — база правядзення навучальных палявых практык для студэнтаў 1-2 курсаў факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ, створаная ў 1973 годзе для праходжання практык па тапаграфіі, метэаралогіі, геамарфалогіі, глебазнаўстве, геалогіі, геабатаніцы, гідралогіі і таксама комплексных фізіка-геаграфічных і сацыяльна-эканамічных практык. Акрамя таго, геастанцыя выкарыстоўваецца для праходжання практык студэнтаў біялагічнага факультэта.
Геаграфічная станцыя «Заходняя Бярэзіна» | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Тып | навуковая станцыя[d] |
Размяшчэнне | |
54°08′07″ пн. ш. 26°24′21″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Вобласць | Мінская вобласць |
Раён | Валожынскі раён |
Геаграфічнае становішча
правіцьРазмяшчаецца ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці за 100 км на паўночны захад ад Мінска каля аграгарадка Сакаўшчына на правым беразе ракі Заходняя Бярэзіна. Выбар месца стварэння станцыі абумоўлены наяўнасцю разнастайных прыродных комплексаў, асноўную ролю ў фарміраванні якіх згулялі плейстацэнавыя зледзяненні.
Інфраструктура
правіцьНа тэрыторыі геастанцыі створаны неабходныя ўмовы для правядзення навучальнага працэсу і адпачынку студэнтаў і выкладчыкаў. Маюцца інтэрнат, сталовая, памяшканні для камеральнай апрацоўкі матэрыялаў, клуб, гаспадарча-бытавыя будынкі. Станцыя электрыфікавана, маецца ўнутраны вадаправод. Аднак за гады эксплуатацыі інфраструктура станцыі састарэла, адсутнічае пастаяннае гарачае водазабеспячэнне для студэнтаў, практычна адсутнічае мабільная сувязь.
Літаратура
правіць- Учебные полевые практики на географической станции «Западная Березина»: пособие для студентов геогр. фак. БГУ / под ред. проф. Р. А. Жмойдяка. — Минск : БГУ, 2007. — 319 с. ISBN 978-985-485-666-7