Заходняя Рымская імперыя

Заходняя Рымская імперыя — назва заходняй часткі Рымскай імперыі, паводле адміністрацыйнага дзялення, якое здзейсніў імператар Дыяклетыян у 286 г. У шырэйшым сэнсе гэты тэрмін ставіцца да заходняй паловы імперыі ў перыяд паміж смерцю імператара Феадосія I у 395 г. і звяржэннем апошняга заходняга імператара Ромула Аўгуста, якое адбылося ў 476 г.

Гістарычная дзяржава
Заходняя Рымская імперыя
лац.: Imperium Romanum Occidentale
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Дэвіз: ««Senatus Populusque Romanus»
(«Сенат і грамадзяне Рыма»)»
< 
 >
285 — 476

Сталіца Медыялан (286402)
Равена (402476)
Мова(ы) лацінская
Афіцыйная мова лацінская мова
Рэлігія хрысціянства
Грашовая адзінка манетная сістэма Старажытнага Рыма[d]
Плошча
  • 2 534 957 км²
Форма кіравання Аўтакратыя, тэтрархія
Імператар
 • 395423 Ганорый
 • 475476 Ромул Аўгуст
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У тэорыі Рымская імперыя з 286 г. па 395 г. была адзінай і непадзельнай дзяржавай. На практыцы, пасля 286 г. імперыяй пачалі кіраваць два кіраўніка, адзін на Усходзе, іншы на Захадзе. Тэарэтычна, апошні кіраўнік адзінай імперыі быў Феадосій Вялікі, які ў 395 г. пры смерці, падзяліў імперыю паміж двума сваімі сынамі — старэйшаму Аркадыю, ён пакінуў Усход, малодшаму — Ганорыю, застаўся Захад. Пасля гэтага, сталіцай Заходняй часткі стаў Мілан, а пасля 402 г. — горад Равена.

У пач. V ст. пачалося хуткае паслабленне Рымскай імперыі ў сувязі з прытокам варварскіх народаў (готы, вандалы, франкі і іншыя), якія імкнуліся стварыць ў межах імперыі свае ўласныя царствы. Пасля 455 г. заходнерымскі імператар становіца валадаром фактычна толькі Італіі, а 4 верасня 476 г. Ромул Аўгуст быў зрынуты. Апошнім тытульным імператарам быў Юлій Непот, які памёр у Далматыі ў 480 г.

У VI ст. усходні (візантыйскі) імператар Юстыніян I спрабаваў узнавіць рымскае панаванне на Захадзе і яго генералы адваявалі Італію, Паўночную Афрыку і міжземнаморскае ўзбярэжжа Іспаніі. Аднак замацавацца тут на доўга не атрымалася, хоць прамая візантыйская прысутнасць у Італіі пачувалася да XI ст.

Пасля падзення Заходняй Рымскай імперыі ў гісторыі Еўропы пачаўся новы перыяд — сярэднявечча.

Рымскія заваёвы Захаду правіць

Рымскі Захад і Усход правіць

У ІІ ст. да н.э. Рымская рэспубліка стала дамінуючай сілай у рэгіёне Міжземнамор’я, якая паступова пашырала свой погляд на дзяржаўныя тэрыторыі, на эліністычны Усход і «нецывілізаваны» Захад. Пасля разбурэння Карфагена ў 146 г. у заходняй часткі Міжземнага мора ўжо не засталося буйных і арганізованых дзяржаў, якія змаглі бы процістаяць Рыму. З цягам часу імперыя паглынула частку Іспаніі, Галію, Брытанію, прымаючы дасягненні тутэйшых цывілізацый, але застаючыся па-ранейшаму лацінскай. Акрамя таго, рымляне ў канчатковым выніку ўключылі палітычныя эліты Захаду ў сваю сістэму, так што, у адрозненне ад эліністычнага Усходу, Захаду засталося адметнасцю прысутнасць землеўласніцкай арыстакратыі.

Паўстанні і грамадзянскія войны І і ІІ ст. правіць

Рымскія ўлады, у прынцыпе, як на Усходзе так і на Захадзе, на працягу І і ІІ ст., сутыкаюцца з двума асноўнымі праблемамі: паўстаннямі падпарадкаваных плямёнаў і гарадоў, і палітычнымі крызісамі, якія з’явіліся ў сувязі з паўстаннямі легіёнаў. Паўстанні легіёнаў былі значна больш сур’ёзнымі, паколькі войска з’яўлялася адным з наймацнейшых фактараў у палітычнай сферы імперыі. Калі амбіцыйны намеснік або ваенны генерал, атрымліваў падтрымку войска, то амаль кожны прыводзіў становішча да ўзурпацыі імператарскай улады і грамадзянскай вайны.

У першым стагоддзі было некалькі паўстанняў кельцкага насельніцтва. У Вялікабрытаніі ў 60 г. супраць рымскай улады паднялося племя іцэнаў, пад камандваннем каралевы Баудзікі, але рымляне ўзялі лёгкую перамогу ў наступным годзе. Іншым складаным паўстаннем, было Батаўскае паўстанне (Ніжняя Германія) пад кіраўніцтвам Юлія Цывіліса, які падняў зброю нібы ў падтрымку прэтэндэнта на сталец Веспаніяна, але ў выніку быў пераможаны і забіты ў 70 г. калі стала ясна, што ён жадае авалодаць часткай імперскай тэрыторыі (Гл.далей:Год чатырох імператараў).

Аналагічная, па цяжкасці, сітуацыя адбылася ў 193 г. калі быў забіты імператар Пертынакс. Гэтым разам тры брытанскія легіёны, да якіх далучыўся і адзін іспанамоўны, абвясцілі імператарам Клодзія Альбіна. Да 196 г. ён саўладарыў з Септаміяй Северам, які ў канчатковым выніку перамог новаабвешчанага імператара ў 197 г. Коштам грамадзянскай вайны было знішчэнне Лугдунума (сёння Ліён), самага буйнога горада ў рымскай Галіі.

Крызісы і паўстанні правіць

Крызіс III ст. на Захадзе правіць

Да пачатку III ст. раманізацыя паспяхова завяршылася, так што палітычная і ваенная эліта стала гуляць важную ролю ў жыцці імперыі. Забойства маладога імператара Аляксандра Севера адбыўшаеся на Рэйне ў 235 г. адзначыла пачатак паўвекавой ваеннай анархіі. Акрамя таго, узмацніліся варварскія набегі, якія ўзніклі яшчэ ў І і ІІ ст. у ніжнім Рэйне і Дунаі(Гл.далей:Вялікае перасяленне народаў). Варварскія напады былі накіраваныя першым чынам на рабаванне і хоць яны не былі занадта разбуральнымі, страты ў арганізацыю абароны наносіліся немалаважныя. Акрамя таго, на Усходзе, замест Парфянскай дзяржавы, новым лідарам у рэгіёне стала Персідская імперыя дынастыі Сасанідаў, якая стала вельмі небяспечным ворагам для Рыму. Сасаніды ў ходзе ІІІ-га ст. правялі некалькі рэйдаў на рымскую тэрыторыю, кульмінацыяй якіх стаў 259 г., калі рымскі імператар Валяр’ян патрапіў у палон і быў дастаўлены ў Персію, дзе ён і сканаў. Пагроза з боку Персіі патрабавалі сталай увагі рымскіх імператараў і ўдзелу амаль чвэрці вайсковых рэсурсаў імперыі.

Абараняючы усходнія межы імперыі, Валяр’ян прысвечыў абарону заходніх меж свайму сыну — Галіену. Час праўлення Галіена быў адным з самых цяжкіх для імперыі: з ўсіх бакоў яна падвяргалася нападам вонкавых ворагаў, а малады валадар, аддаючыся задавальненням, раўнадушна ставіўся да бедстваў імперыі і тым узбуджаў супраць сябе паўстанні. Самае моцнае з якіх адбылося ў Галіі. Мясцовы германскі намеснік Постум у 260 г. абвясціў сябе імператарам, яго ўладу падтрымалі Галія, Брытанія і Іспанія. Пасля падзення кампаніі супраць узурпатара ў 263 г. Галіен перастаў чапаць Постума на крайнім захадзе Рымскай імперыі. У гісторыі джяржаву Постума, якая мае свой раўналежны сенат, магістрат і г.д. звычайна завуць Галісійскім каралеўствам. Тым не менш, Постум лічыў сябе рымскім імператарам, таму ён не з’яўляецца заснавальнікам новай дзяржавы або палітычнай арганізацыі. Яго выпадак навочна ілюструе той факт, што арыстакратыя і мясцовае насельніцтва, не атрымаўшы своечасовай дапамогі ад ўрада, можа лёгка знайсці ва ўзурпатары годнага кіраўніка і абаронцу.

Постумаў прыклад быў не адзіны, царыца Пальміраў, правіла рымскімі ўсходнімі правінцыямі, ад Егіпту да Малой Азіі (260273 гг.). Аднак пераемнікам Галіена атрымалася аднавіць раўнавагу і зноў аб’яднаць імперыю. Клаўдзію Готу атрымалася адштурхнуть Іспанію і Паўночную Галію ад Галійскага каралеўства, а Аўрэліяну знішчыць каралеўства ў бітве на Марне (273 г.). Так што зараз Рымская імперыя, упершыню пасля 260 г. зноў была адзіная.

Тэтрархія і Канстанцінава дынастыя правіць

 
Тэтрархія

З рэформамі Дыяклетыяна пачаўся перыяд саўладарства. Дыяклетыян назначыў другім кесарам свайго старога сябра Максіміяна, які атрымаў кіраванне над тэрыторыямі заходней ад ракі Дрына. У жніўні 293 г. цэзары атрымалі сабе двух памагатых Дыяклетыян — Галерыя, Максіміян — Канстанцыя Хлора. Канстанцый у 296 г. устанавіў парадак у Вялікабрытаніі, прадухіліўшы магчымы паўтор гісторыі Постумавага каралеўства. У тым жа годзе Дыяклетыян перамог аланаў, а ў 297298 гг. Максіміян патушыў паўстанне маўрытанскіх плямёнаў у Паўночнай Афрыцы.

Дыяклетыян і Максіміян былі добраахвотна адхіленыя ад упраўлення імперыяй 1 мая 305 г, яны саступілі месца сваім пераемнікам Галерыю і Канстанцыю. Тэтрархічная сістэма пачала развальвацца калі 25 ліпеня 306 г. у Ёрку памёр Канстанцый, а войска, насуперак планам Дыяклетыяна, за новага імператара выбрала сына Хлора Канстанціна. Па Канстанцінаву прыкладу неўзабаве паступіў Максіміянаў сын Максенцый, які пры падтрымцы сената і прэтарыянцаў быў каранаваны ў Рыме. У адрозненне ад Канстанціна, Максенцый ніколі не быў прызнаны законным імператарам. Карацей кажучы, заходняя частка імперыі была падзеленая паміж некалькімі амбіцыйнымі кіраўнікамі.