Заходняя вобласць (1929—1937)

вобласць РСФСР у 1929—1937 гадах
(Пасля перасылкі з Заходняя вобласць (1929-1937))

Заходняя вобласць з цэнтрам у Смаленску была ўтворана 1 кастрычніка 1929 года на падставе Пастановы Усерасійскага цэнтральнага выканаўчага камітэта СССР ад 14 студзеня 1929 года № 116 «Аб утварэнні на тэрыторыі РСФСР адміністрацыйна-тэрытарыяльных аб’яднанняў краявога і абласнога значэння»[1].

Заходняя вобласць
Краіна Сцяг СССР СССР
Статус вобласць
Уваходзіць у РСФСР
Уключае да 19308 акруг
да 1935124 раёны
да 1937104 раёны
Адміністрацыйны цэнтр Смаленск
Найбуйнейшыя гарады Бранск, Бежыца, Ржэў, Рослаўль, Клінцы, Вялікія Лукі, Вязьма
Дата ўтварэння 1 кастрычніка 1929
Дата скасавання 27 верасня 1937
Першы сакратар абкама УКП(б) І. П. Румянцаў (1929—1937)
Д. С. Каротчанка (1937)
Старшыня аблвыканкама І. С. Шэлехес (1929—1933)
Р. Д. Ракітаў (1933—1937)
А. Л. Шыльман (1937)
К. І. Бідзінскі (1937)
Афіцыйная мова руская
Насельніцтва (1931) 6 731 200
Шчыльнасць 41,3 чал./км²
Нацыянальны склад рускія (95,3 %), украінцы (2,1 %)
Плошча 162 966 км²
Пераемнасць
← Смаленская губерня Смаленская вобласць →

Гісторыя правіць

 
Заходняя вобласць на карце СССР, выява з атласа 1930 года

Пастановай Прэзідыума УЦВК «Аб утварэнні на тэрыторыі РСФСР адміністрацыйна-тэрытарыяльных аб’яднанняў краявога і абласнога значэння» ад 14 студзеня 1929 года з 1 кастрычніка 1929 года ўтворана Заходняя вобласць з цэнтрам у горадзе Смаленску, у склад якой увайшлі тэрыторыі Смаленскай, Бранскай і Калужскай губерняў, Ржэўскага павета, паўднёвай часткі Асташкаўскага павета і Тысяцкай і Боркаўскай валасцей Наваторжскага павета Цвярской губерні[2].

Паводле пастановы УЦВК ад 17 чэрвеня 1929 года Заходняя вобласць была падзелена на восем акруг з раённым падзелам[1]. У кожнай акрузе зацверджаны склад раёнаў і іх цэнтраў. Першапачаткова вобласць была падзелена на 8 акруг: Бранскую, Велікалуцкую, Вяземскую, Клінцоўскую, Ржэўскую, Рослаўльскую, Смаленскую (Ярцаўскую) і Сухініцкую.

У чэрвені 1930 года падзел на акругі быў скасаваны, а к 1 студзеня 1931 года ў вобласці мелася 109 раёнаў, у якія ўваходзілі 3504 сельсаветы, 45 гарадоў, у тым ліку самастойных адміністрацыйна-гаспадарчых адзінак — 3 (Смаленск, 86 480 чал. на 1 студзеня 1931 года, з падпарадкаванымі сельсаветамі — 92 087 чал., Бежыца — 44 594 чал., Бранск — 47 649 чал., з падпарадкаванымі сельсаветамі — 50 117 чал.), рабочых пасёлкаў — 20, сельскіх населеных пунктаў — 54 956. Буйнымі населенымі пунктамі былі таксама:

29 студзеня 1935 года раёны былых Ржэўскай і Велікалуцкай акруг увайшлі ў склад Калінінскай вобласці.

Пастановай ЦВК СССР № 300 ад 27 верасня 1937 года Заходняя вобласць была скасавана. З яе складу, а таксама з утворанай у 1934 годзе Курскай вобласці былі вылучаны Смаленская і Арлоўская вобласці, пры гэтым зменены адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Курскай вобласці.

15 студзеня 1938 года Вярхоўны Савет СССР зацвердзіў стварэнне Смаленскай і Арлоўскай абласцей[3].

Акругі Заходняй вобласці правіць

Назва Цэнтр Гады
існавання
Бранская Бранск 1929—1930
Велікалуцкая Вялікія Лукі 1929—1930
Вяземская Вязьма 1929—1930
Клінцоўская Клінцы 1929—1930
Ржэўская Ржэў 1929—1930
Рослаўльская Рослаўль 1929—1930
Смаленская Смаленск 1929—1930
Сухініцкая Сухінічы 1929—1930
Ярцаўская Ярцава 1930

Рэлігія правіць

Пераважная большасць насельніцтва Заходняй вобласці хутчэй за ўсё адносілася да праваслаўя. Нават нягледзячы на антыцаркоўную палітыку Савецкай улады на пачатак 1930 года ў Заходняй вобласці была 1631 царква (у тым ліку 1041 царква належала Рускай праваслаўнай царкве, а 525 цэркваў — абнаўленцам)[4]. Таксама ў вобласці была невялікая колькасць пратэстантаў, галоўным чынам баптыстаў і евангельскіх хрысціян. На пачатак 1930 года ў Заходняй вобласці было 4495 евангельскіх хрысціян, 2765 баптыстаў, 250 пяцідзесятнікаў[5].

Зноскі

  1. а б Ельнинский районный суд Смоленской области. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 22 снежня 2013.
  2. Пастанова УЦВК ад 14.01.1929 «Аб утварэнні на тэрыторыі Р. С. Ф. С. Р. адміністрацыйна-тэрытарыяльных аб’яднанняў краявога і абласнога значэння»
  3. Закон СССР ад 15.01.1938 аб змяненні і дапаўненні арт.арт. 22, 23, 26, 28, 29, 49, 77, 70, 78 і 83 Канстытуцыі (Асноўнага Закона) СССР
  4. Батченко В. С. Крестьянское сопротивление государственной антирелигиозной политике в 1929—1931 гг.: На материалах Западной области: дис. … канд. ист. наук. — Смоленск, 2015. — С. 58—59. — Режим доступа: http://istsovet-brgu.ru/?page_id=464 Архівавана 15 сакавіка 2016.
  5. Батченко В. С. Крестьянское сопротивление государственной антирелигиозной политике в 1929—1931 гг.: На материалах Западной области: дис. … канд. ист. наук. — Смоленск, 2015. — С. 76. — Рэжым доступу: http://istsovet-brgu.ru/?page_id=464 Архівавана 15 сакавіка 2016.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць