Заходняя культура

(Пасля перасылкі з Заходняя цывілізацыя)

Заходняя культура, таксама Заходняя цывілізацыя, Заходні лад жыцця — тэрмін, які шырока выкарыстоўваецца для абазначэння сацыяльных нормаў, маральных каштоўнасцяў, традыцыйных звычаяў, сістэм вераванняў і палітычных сістэм, якія маюць еўрапейскае паходжанне або асацыююцца з Еўропай. Тэрмін таксама прымяняецца да краін, гісторыя якіх цесна звязана з еўрапейскай іміграцыяй, такіх як краіны Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі і Аўстралія, і не абмяжоўваецца кантынентальнай Еўропай.

«Вітрувіянскі чалавек» Леанарда да Вінчы — сімвал важнасці эмпірызма ў Заходняй культуры.