Заходнія Альпы
Заходнія Альпы — частка сістэмы хрыбтоў і горных масіваў Альпаў на захад ад умоўнай лініі, якая злучае возера Бодэнскае і возера Кома (у тым ліку праходзіць па верхнім цячэнні Рэйна).
Заходнія Альпы | |
---|---|
Умоўная лінія, якая падзяляе Заходнія і Усходнія Альпы. | |
44°45′ пн. ш. 6°42′ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Рэгіён | Праванс — Альпы — Лазурны Бераг |
Горная сістэма | Альпы |
Плошча | 74 952 км² |
Даўжыня | 328 км |
Шырыня | 384 км |
Найвышэйшая вяршыня | Манблан |
Вышэйшы пункт | 4810 м [1] |
![]() |
Заходнія Альпы распасціраюцца ў форме выпуклай у паўночна-заходнім кірунку дугі даўжынёй каля 500 км і шырынёй да 130 км і падзяляюцца на Лігурыйскія, Прыморскія, Праванскія, Коцкія Альпы, Альпы Дафінэ, Грайскія, Бернскія, Пенінскія, Лепанцінскія і Гларнскія Альпы. У Заходніх Альпах таксама вылучаюць шэраг горных масіваў, уключаючы Веркор, Пельву і іншыя.
У Заходніх Альпах размешчаны самыя высокія масівы Альпаў і ўсёй Заходняй Еўропы, найвышэйшая кропка - гара Манблан (4807 м.), сярод вяршыняў вышэй 4000 м. такія горы, як Монтэ-Роза, Матэрхорн, гара Юнгфрау.
Зноскі
Літаратура Правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
Спасылкі Правіць
- Peakware.com Архівавана 12 мая 2013.
- Summitpost.org