Зацішша (Мінск, паўночная)

былая вёска, з 1959 года ў складзе Мінска
(Пасля перасылкі з Зацішша, Мінск (паўночная))

Заці́шша — колішняя вёска, з 1959 года ў складзе Мінска.

Гісторыя правіць

У пачатку XX стагоддзя маёнтак Зацішша Сёмкава-Гарадзецкай воласці Мінскага павета, 4 вярсты ад Мінска, на 1909 год быў 1 двор і 9 жыхароў[1].

У 1959 годзе вёска ўвайшла ў склад горада Мінска, была праглынутая Сельгаспасёлкам — велізарным раёнам сядзібнай забудовы ў паўночнай частцы Мінска. У 1991 годзе пасля перайменавання вуліцы Горкага ў вуліцу Максіма Багдановіча старая вуліца Максіма Багдановіча была пераназваная ў вуліцу Зацішша[2]. Вёска месцілася ля сённяшніх вуліц Зацішша і Халтурына[2].

У канцы 2014 года Камісія па найменні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых складовых частак Мінска прапанавала назву «Зацішша» для праектуемай станцыі трэцяй лініі мінскага метрапалітэна. Аднак у 2015 годзе ўладамі была зацверджаная назва Станцыя метро Івана Мележа[3].

Зноскі правіць

  1. Ярмоловичъ В. 1909, с. 74.
  2. а б Сацукевіч І. І., с. 3.
  3. «Переспа», «Серебряные Млыны» и «Затишье»: какие названия станций метро «завернули» чиновники (руск.)(недаступная спасылка). tut.by (24 красавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2016. Праверана 30 траўня 2017.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць