Медаль «За абарону Каўказа»

(Пасля перасылкі з За абарону Каўказа)

Медаль «За абарону Каўказа» заснаваны Указам Прэзідыума ВС СССР ад 01.05.1944 г. аб заснаванні медаля «За абарону Каўказа». Аўтар малюнка медалі - мастак Н. І. Маскалёў.

Медаль «За абарону Каўказа»
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Краіна Сцяг СССР СССР
Тып медаль
Каму ўручаецца усім удзельнікам абароны Каўказа
Дата заснавання 1 мая 1944
Статус не ўручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Колькасць 870 000
Характарыстыкі
Матэрыял Латунь
Памеры круг з латуні дыяметрам 32 мм
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Медаль «За абарону Кіева»
Малодшая Медаль «За абарону Савецкага Запаляр’я»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Медалём "За абарону Каўказа" узнагароджваліся ўсе ўдзельнікі абароны Каўказа - вайскоўцы Чырвонай Арміі, Ваенна-Марскога Флота і войскаў НКУС, а таксама асобы з грамадзянскага насельніцтва, якія прымалі непасрэдны ўдзел у абароне.

Медаль «За абарону Каўказа» носiцца на левым боку грудзей i пры наяўнасцi iншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «За абарону Кіева».

На 1985 год медалём "За абарону Каўказа" ўзнагароджана каля 870 000 чалавек.