Медаль «За баявыя заслугі»

узнагарода СССР
(Пасля перасылкі з За баявыя заслугі)

Меда́ль «За баявыя заслугі» заснаваны Указам Прэзідыума ВС СССР ад 17.10.1938 «Аб заснаванні медаля „За баявыя заслугі“».

Медаль «За баявыя заслугі»
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Краіна Сцяг СССР СССР
Тып медаль
Дата заснавання 17 кастрычніка 1938
Статус не ўручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Колькасць 5 210 078
Характарыстыкі
Матэрыял серабро
Памеры дыяметр — 32 мм
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Медаль Ушакова
Малодшая Медаль Нахімава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Асобы, падлягаючыя ўзнагароджанню правіць

Медалём «За баявыя заслугі» ўзнагароджваліся:

Прычыны ўзнагароджання правіць

Медаль уручаўся вызначыўшымся асобам:

  • за ўмелыя, ініцыятыўныя і смелыя дзеянні ў баі, якія спрыялі паспяховаму выкананню баявых задач вайсковай часцю, падраздзяленнем;
  • за мужнасць, праяўленую пры абароне дзяржаўнай граніцы СССР;
  • за выдатныя поспехі ў баявой і палітычнай падрыхтоўцы, у засваенні новай баявой тэхнікі і ў падтрыманні высокай баявой гатоўнасці воінскіх часцей і іх падраздзяленняў і за іншыя заслугі падчас праходжання сапраўднай ваеннай службы;
  • за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі.

З 4 чэрвеня 1944 года да 14 верасня 1957 года медаль «За баявыя заслугі» ўручалася таксама за выслугу 10 гадоў у шэрагах Чырвонай Арміі, Ваенна-Марскога Флоту, органах унутраных спраў і дзяржаўнай бяспекі.

Спосаб нашэння правіць

Медаль «За баявыя заслугі» носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля Ушакова.

Па стану на 1 студзеня 1995 года медалём «За баявыя заслугі» было ажыццяўлена 5 210 078 узнагароджанняў.

Апісанне медаля правіць

Медаль «За баявыя заслугі» мае форму правільнага круга дыяметрам 31 — 32,5 мм (у залежнасці ад года выпуску). Аверс медаля абрамлены борцікам шырынёй 1 мм і вышынёй 0,25 мм. Рэверс медаля гладкі. Да 1946 года на рэверсе медаля наносіўся нумар. Пасля медаля сталі бязномерныя, вушка такіх медалёў стала адштампоўвацца разам з медальёнам, а не мацавацца метадам паяння.

Медаль пры дапамозе вушка і кальца злучаецца з пяцікутнай калодкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай шэрага колеру з дзвюма падоўжнымі залацістымі палоскамі па краях шырынёй 2 мм. Шырыня стужкі — 24 мм.

Да восені 1943 года медаль ўручалася на чатырохкутнай калодцы, абцягнутай чырвонай стужкай.

Аверс правіць

На адным боку медаля ў верхняй частцы па акружнасці размешчаны надпіс «СССР» уціснутымі літарамі, пакрытымі рубінава-чырвонай эмаллю. Шырыня надпісы «СССР» — 6 мм, вышыня літар — 2,5 мм. У сярэдняй частцы — рэльефны ў тры радкі надпіс «ЗА БОЕВЫЕ ЗАСЛУГИ». Вышыня літар — 3 мм. Пад надпісам — рэльефная выява вінтоўкі з прымкнутым штыком і адпушчаным рамянём, скрыжаванай з шабляй. Даўжыня вінтоўкі са штыком — 23 мм, шаблі — 20 мм.

Матэрыял  правіць

Медаль вырабляецца з серабра 925 пробы. Агульная вага срэбра ў медалі (на 18 верасня 1975 года) — 18,22 г. Агульная вага медалі без калодкі — 19,725±1,3 г

Шматразовыя ўзнагароджанні правіць

Тры медаля:
  • Даір Асанавіч Асанаў
  • Самуіл Гдальевіч Вейцман
  • Ян Пятровіч Азалін

Спрэчная рэпутацыя правіць

Медаль карыстаўся спрэчнай рэпутацыяй і часам быў падставай для непрыстойных жартаў. Існаваў збольшага абгрунтаваны забабон, што ёй узнагароджваюцца «паходна-палявыя жонкі». Як вынік, пасля вайны многія жанчыны саромеліся адкрыта насіць гэтую ўзнагароду.[1][2]

Цяпер, па сканчэнні шматлікіх гадоў, многія эпізоды, якія здаваліся тады нязначнымі, напаўняюцца сэнсам, і хоць ніякага асаблівага гераізму ў іх няма, разумееш, што гэта было выкананне салдацкага абавязку. Хоць я сябе асаблівай гераіняй не лічу. За бесперабойную дастаўку пошты на плацдарм мяне ўзнагародзілі медалём «За адвагу». За вынас параненых з поля бою я атрымала медаль «За баявыя заслугі». Гэта дзве самыя простыя, дарагія і сумленныя салдацкія ўзнагароды, з майго пункту гледжання.
ЯВОРСКАЯ Ірына Уладзіміраўна, санінструктар

Цікавыя факты правіць

Джульбарс – сабака, які толькі за апошні год вайны выявіў пры размініраванні 7468 мін і больш за 150 снарадаў. 21 сакавіка 1945 года за паспяховае выкананне баявога задання сабака Джульбарс быў узнагароджаны медалём «За баявыя заслугі». Гэта адзіны выпадак за час вайны, калі сабака атрымаў баявую ўзнагароду. У канцы вайны Джульбарс быў паранены і не змог самастойна ўдзельнічаць у Парадзе Перамогі ў Маскве. Тады Вярхоўны Галоўнакамандуючы І. В. Сталін загадаў пранесці гэтага сабаку па Чырвонай плошчы на руках, на яго кіцелі, што і было зроблена.

Зноскі

  1. Баир Иринчеев. Артем Драбкин. «А зори здесь громкие». Женское лицо войны [1] Архівавана 4 сакавіка 2016.
  2. Вячеслав Звягинцев, полковник юстиции запаса. Военный трибунал установил, что «секс-диверсантка» не изменяла Родине. Pravo.ru [2]

Літаратура правіць

  • Володин А. Н., Мерлай Н. М. Медали СССР. — СПб.: Печатный двор, 1997. — С. 26—27. — ISBN 5-7062-0111-0.
  • Колесников Г. А., Рожков А. М. Ордена и медали СССР. — Мн.: Народная асвета, 1986. — С. 92—93.

Спасылкі правіць