Зборная Італіі па хакеі з шайбай
Збо́рная Іта́ліі па хаке́і — нацыянальная хакейная каманда Італіі. У рэйтынгу ІІХФ за 2014 год знаходзіцца на 18 месцы[1]. Кіруючы орган — Італьянская федэрацыя лёдавых відаў спорту; галоўным трэнерам з'яўляецца амерыканскі спецыяліст Том Покел.
Мянушкі | Squadra adzurra | ||
Федэрацыя | Італьянская федэрацыя лядовых відаў спорту | ||
Трэнер | ![]() | ||
Капітан | Аляксандр Эгер | ||
Больш усіх гульняў | Лючыа Тапаціг (243) | ||
Бамбардзір | Лючыа Тапаціг (131) | ||
Першая гульня![]() ![]() (Мілан, Італія; 14 сакавіка 1924) | |||
Самая буйная перамога![]() ![]() (Дзюсельдорф, Германія; 1 сакавіка 1955) | |||
Самае буйное паражэнне![]() ![]() (Санкт-Морыц, Швейцарыя; 1 лютага 1948) | |||
| |||
Чэмпіянат свету | |||
Удзел | 55 (Упершыню 1930) | ||
Дасягненні | 4-е месца (1953) |
Гісторыя
правіцьЗборная стала членам Міжнароднай федэрацыі хакею ў 1924 годзе. Упершыню італьянская каманда прыняла ўдзел на хатнім чэмпіянаце Еўропы ў 1924 годзе. На турніры зборная атрымала два паражэнні, гэта значыць ад зборнай Францыі з лікам 12:0 і зборнай Бельгіі — 4:0. Наступны раз каманда з'явілася на чэмпіянаце Еўропы ў швейцарскім Давосе, дзе ўпершыню атрымала пункты, згуляўшы ўнічыю ў гульні супраць зборнай Іспаніі з лікам 2:2.
Першую перамогу італьянцы атрымалі на чарговым чэмпіянаце Еўропы 1929 года, які праходзіў у Венгрыі. Апенінская каманда здолела нанесці паражэнне гаспадарам спаборніцтва з лікам 2:1 у дадатковы час.
Першы ўдзел у чэмпіянаце свету датуецца 1930 годам, але значных поспехаў каманда не дамагалася. Больш-менш стабільныя часы прыходзіліся на 1990-я гады, калі зборная некалькі разоў фінішавала ў першай васьмёрцы. Традыцыйна ў нацыянальнай камандзе прадстаўлена шмат ігракоў з пераважна нямецкамоўнай правінцыі Трэнціна-Альта Адыджэ (Паўднёвы Ціроль), дзе папулярныя зімовыя віды спорту.
Зноскі
- ↑ 2014 Men’s World Ranking (англ.). World Ranking Men’s World Ranking. International Ice hockey Federation (26 мая 2014).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Зборная Італіі па хакеі з шайбай
- Італьянская федэрацыя лёдавых відаў спорту Архівавана 27 снежня 2011.