Зборная Беларусі па футболе
Нацыянальная зборная Беларусі па футболе — галоўная футбольная каманда краіны, падпарадкоўваецца Беларускай федэрацыі футбола. Пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі згуляла першую афіцыйную міжнародную гульню супраць зборнай Украіны 28 кастрычніка 1992 года. Да гэтага беларускія футбалісты ўваходзілі ў склад зборнай СССР. Першую перамогу Нацыянальная зборная Беларусі па футболе атрымала ў сустрэчы супраць Люксембурга 12 кастрычніка 1994 года.
![]() | |||
---|---|---|---|
![]() | |||
Мянушкі | Белыя крылы[1] | ||
Канфедэрацыя | УЕФА (Еўропа) | ||
Федэрацыя | Беларуская федэрацыя футбола | ||
Галоўны трэнер | Міхаіл Мархель | ||
Капітан | Аляксандр Мартыновіч | ||
Найбольшая колькасць гульняў | Аляксандр Кульчы (102) | ||
Найлепшы бамбардзір | Максім Рамашчанка (20) | ||
Хатні стадыён | Дынама (стадыён, Мінск) | ||
Код ФІФА | BLR | ||
|
|||
Рэйтынг ФІФА | |||
Дзеючы | 92 ▼1 (23 лістапада 2017)[2] | ||
Найвышэйшы | 36 (люты 2011) | ||
Найніжэйшы | 142 (сакавік 1994) | ||
Рэйтынг Эла | |||
Дзеючы | 64 (12 чэрвеня 2016) | ||
Найвышэйшы | 47 (17 лістапада 2010) | ||
Першая гульня | |||
![]() ![]() (Вільнюс, Літва; 20 ліпеня 1992) |
|||
Самая буйная перамога | |||
![]() ![]() (Мінск, Беларусь; 7 чэрвеня 1998) ![]() ![]() (Барысаў, Беларусь; 4 верасня 2014) ![]() ![]() (Мінск, Беларусь; 8 верасня 2018) |
|||
Самае буйное паражэнне | |||
![]() ![]() (Інсбрук, Аўстрыя; 11 чэрвеня 2003) |
Беларусь ніколі не выходзіла ў фінальную частку Чэмпіянатаў свету і Еўропы. Аднак, пад кіраўніцтвам выбітнага трэнера Эдуарда Малафеева была вельмі блізкай да ўдзелу ў плэй-оф кваліфікацыі да Чэмпіянату свету 2002 года ў Японіі і Карэі, але атрымала паражэнне ў апошняй гульні групавога турніру супраць валійскай зборнай, саступіўшы другую пазіцыю Украіне.
Больш паспяхова Беларусь удзельнічала ў неафіцыйных спаборніцтвах. Так у 2002 годзе зборная перамагла ў прадстаўнічым турніры «LG Cup» з удзелам зборных Расіі, Украіны, Сербіі. У 2004 і 2008 гадах яна таксама перамагла ў міжнародных футбольных турнірах на Мальце.
Хатні стадыёнПравіць
Каманда праводзіць свае хатнія гульні на стадыёне «Дынама», які ўмяшчае 22,246 гледачоў, і знаходзіцца ў цэнтральнай часцы Мінска.
Першая афіцыйная гульня на другім стадыёне была праведзена 13 кастрычніка 2007 года ў Гомелі на стадыёне «Цэнтральны», калі Нацыянальная зборная Беларусі праводзіла гульню кваліфікацыі да Еўра 2008 супраць Люксембурга і атрымала адну з самых цяжкіх параз у сваёй гісторыі. Гол Фонса Левека ў кампенсаваны час прынёс перамогу яго камандзе з лікам 1:0. 6 чэрвеня 2009 зборная згуляла ў Гродна супраць каманды Андоры і атрымала перамогу з лікам 5:1.
З 2013, у сувязі з рэканструкцыяй стадыёна «Дынама», зборная праводзіла матчы ў розных гарадах, пераважна на стадыёне «Цэнтральны» ў Гомелі.
У адборы да чэмпіянату Еўропы па футболе 2016 хатняй арэнай зборнай Беларусі з’яўляўся стадыён «Барысаў-Арэна» ў Барысаве.
Цяперашні складПравіць
Наступныя ігракі былі выкліканыя на ўдзел у таварыскім матчы супраць зборнай Румыніі (11 лістапада 2020) і матчах Лігі нацый УЕФА 2020/21 супраць зборных Літвы (15 лістапада 2020) і Албаніі (18 лістапада 2020)[3][4][5].
Статыстыка прыведзена станам на 20 лістапада 2020 года.
Нядаўнія выклікіПравіць
Наступныя ігракі выклікаліся ў зборную цягам апошніх 1,5 гадоў.
|
Галоўныя трэнерыПравіць
- Міхаіл Вяргеенка (кастрычнік 1992 — май 1994)
- Сяргей Бароўскі (жнівень 1994 — кастрычнік 1996)
- Міхаіл Вяргеенка (студзень 1997 — верасень 1999)
- Сяргей Бароўскі (кастрычнік 1999 — чэрвень 2000)
- Эдуард Малафееў (жнівень 2000 — чэрвень 2003)
- Анатоль Байдачны (жнівень 2003 — снежань 2005)
- Юрый Пунтус (люты 2006 — ліпень 2007)
- Бернд Штангэ (ліпень 2007 — лістапад 2011)
- Георгій Кандрацьеў (снежань 2011 — кастрычнік 2014)
- Андрэй Зыгмантовіч (в. а. у кастрычніку — снежні 2014)
- Аляксандр Хацкевіч (снежань 2014 — снежань 2016)
- Ігар Крывушэнка (сакавік 2017 — чэрвень 2019)
- Міхаіл Мархель (з чэрвеня 2019)
Зноскі
- ↑ «Белыя крылы» для заўзятараў // svaboda.org
- ↑ Men's Ranking — FIFA, 2017. Праверана 25 лістапада 2017.
- ↑ Драгуна нет, Савицкого нет. Названы игроки, вызванные на ближайшие матчи сборной
- ↑ Чичкан вызван в сборную Беларуси вместо Игнатовича
- ↑ Лига наций. Беларусь — Литва. Анонс. Срочные замены
СпасылкіПравіць
- Гісторыя і статыстыка зборнай Беларусі
- Нацыянальная зборная Беларусі на сайце Беларускай федэрацыі футбола (БФФ)
- Зборная Беларусі па футболе.
- Усе матчы зборнай Беларусі па футболе на kick-off.by