Адкрыць галоўнае меню

Нацыянальная зборная Беларусі па футболе — галоўная футбольная каманда краіны, падпарадкоўваецца Беларускай федэрацыі футбола. Пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі згуляла першую афіцыйную міжнародную гульню супраць зборнай Украіны 28 кастрычніка 1992 года. Да гэтага беларускія футбалісты ўваходзілі ў склад зборнай СССР. Першую перамогу Нацыянальная зборная Беларусі па футболе атрымала ў сустрэчы супраць Люксембурга 12 кастрычніка 1994 года.

Футбол
Сцяг Беларусі Беларусь


Фота
 
Мянушкі: Белыя крылы[1]
Канфедэрацыя: УЕФА (Еўропа)
Федэрацыя: Беларуская федэрацыя футбола
Галоўны трэнер: Міхаіл Мархель
Капітан: Аляксандр Мартыновіч
Найбольшая колькасць гульняў: Аляксандр Кульчы (102)
Лепшы бамбардзір: Максім Рамашчанка (20)
Хатні стадыён: Дынама (стадыён, Мінск)
Код ФІФА: BLR
Форма
Асноўная
форма
Форма
Рэзервовая
форма
Рэйтынг ФІФА
Дзеючы: 92 1 (23 лістапада 2017)[2]
Найвышэйшы: 36 (люты 2011)
Найніжэйшы: 142 (сакавік 1994)
Рэйтынг Эла
Дзеючы: 64 (12 чэрвеня 2016)
Найвышэйшы: 47 (17 лістапада 2010)
Першая гульня
Літва Літва 1:1 Беларусь Беларусь
(Вільнюс, Літва; 20 ліпеня 1992)
Самая буйная перамога
Беларусь Беларусь 5:0 Літва Літва
(Мінск, Беларусь; 7 чэрвеня 1998)
Беларусь Беларусь 6:1 Таджыкістан Таджыкістан
(Барысаў, Беларусь; 4 верасня 2014)
Беларусь Беларусь 5:0 Сан-Марына Сан-Марына
(Мінск, Беларусь; 8 верасня 2018)
Самае буйное паражэнне
Аўстрыя Аўстрыя 5:0 Беларусь Беларусь
(Інсбрук, Аўстрыя; 11 чэрвеня 2003)

Беларусь ніколі не выходзіла ў фінальную частку Чэмпіянатаў свету і Еўропы. Аднак, пад кіраўніцтвам выбітнага трэнера Эдуарда Малафеева была вельмі блізкай да ўдзелу ў плэй-оф кваліфікацыі да Чэмпіянату свету 2002 года ў Японіі і Карэі, але атрымала паражэнне ў апошняй гульні групавога турніру супраць валійскай зборнай, саступіўшы другую пазіцыю Украіне.

Больш паспяхова Беларусь удзельнічала ў неафіцыйных спаборніцтвах. Так у 2002 годзе зборная перамагла ў прадстаўнічым турніры «LG Cup» з удзелам зборных Расіі, Украіны, Сербіі. У 2004 і 2008 гадах яна таксама перамагла ў міжнародных футбольных турнірах на Мальце.

Хатні стадыёнПравіць

Каманда праводзіць свае хатнія гульні на стадыёне «Дынама», які ўмяшчае 22,246 гледачоў, і знаходзіцца ў цэнтральнай часцы Мінска.

Першая афіцыйная гульня на другім стадыёне была праведзена 13 кастрычніка 2007 года ў Гомелі на стадыёне «Цэнтральны», калі Нацыянальная зборная Беларусі праводзіла гульню кваліфікацыі да Еўра 2008 супраць Люксембурга і атрымала адну з самых цяжкіх параз у сваёй гісторыі. Гол Фонса Левека ў кампенсаваны час прынёс перамогу яго камандзе з лікам 1:0. 6 чэрвеня 2009 зборная згуляла ў Гродна супраць каманды Андоры і атрымала перамогу з лікам 5:1.

З 2013, у сувязі з рэканструкцыяй стадыёна «Дынама», зборная праводзіла матчы ў розных гарадах, пераважна на стадыёне «Цэнтральны» ў Гомелі.

У адборы да чэмпіянату Еўропы па футболе 2016 хатняй арэнай зборнай Беларусі з’яўляўся стадыён «Барысаў-Арэна» ў Барысаве.

Цяперашні складПравіць

Наступныя ігракі былі выкліканыя на ўдзел адборачных матчах чэмпіянату Еўропы 2020 супраць зборных Эстоніі (10 кастрычніка 2019) і Нідэрландаў (13 кастрычніка 2019)[3].

Статыстыка прыведзена станам на 14 кастрычніка 2019 года.

Амплуа Ігрок Год
нараджэння
Матчы Галы Клуб
Бр Аляксандр Гутар 1989 15 −21   Дынама-Брэст
Бр Ягор Хаткевіч 1988 0 0   Іслач (Мінскі раён)
Бр Антон Чычкан 1995 0 0   БАТЭ (Барысаў)
Аб Аляксандр Мартыновіч 1987 69 2   Краснадар
Аб Дзяніс Палякоў 1991 40 1   Урал (Екацярынбург)
Аб Сяргей Паліцевіч 1990 32 1   Кайрат (Алматы)
Аб Алег Вераціла 1988 19 0   Дынама-Брэст
Аб Сяргей Мацвейчык 1988 13 0   Шахцёр (Салігорск)
Аб Мікіта Навумаў 1989 5 1   Жэтысу (Талдыкарган)
Аб Захар Волкаў 1997 1 0   БАТЭ (Барысаў)
Аб Мікалай Золатаў 1994 1 0   Віцебск
ПА Станіслаў Драгун 1988 63 11   БАТЭ (Барысаў)
ПА Ігар Стасевіч 1985 51 5   БАТЭ (Барысаў)
ПА Іван Маеўскі 1988 32 0   Астана
ПА Павел Савіцкі 1994 19 4   Дынама-Брэст
ПА Юрый Кавалёў 1993 15 1   Шахцёр (Салігорск)
ПА Іван Бахар 1998 4 0   Мінск
ПА Яўген Яблонскі 1995 4 0   БАТЭ (Барысаў)
ПА Макс Эбонг 1999 2 0   Шахцёр (Салігорск)
ПА Яўген Шаўчэнка 1996 1 0   Мінск
Нап Дзяніс Лапцеў 1991 21 0   Дынама-Брэст
Нап Максім Скавыш 1989 17 2   БАТЭ (Барысаў)
Нап Віталь Лісаковіч 1998 1 0   Вараждзін

Нядаўнія выклікіПравіць

Наступныя ігракі выклікаліся ў зборную цягам апошняга года.

Амплуа Ігрок Год
нараджэння
Матчы Галы Клуб Апошні выклік
Бр Андрэй Гарбуноў 1983 19 −22   Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) Паўночная Ірландыя (24 сакавіка 2019)
Бр Сяргей Чэрнік 1988 18 −18   БАТЭ (Барысаў) Сан-Марына (18 лістапада 2018)
Бр Андрэй Клімовіч 1988 2 −2   Арэнбург Уэльс (9 верасня 2019)
Бр Павел Паўлючэнка 1998 1 −1   Дынама-Брэст Паўночная Ірландыя (11 чэрвеня 2019)
Бр Максім Плотнікаў 1998 1 −1   Дынама (Мінск) Уэльс (9 верасня 2019)
Бр Дзяніс Шчарбіцкі 1996 1 −2   БАТЭ (Барысаў) Германія (8 чэрвеня 2019)
Аб Ігар Шытаў 1986 66 1   Дынама (Мінск) Паўночная Ірландыя (11 чэрвеня 2019)
Аб Максім Валадзько 1992 32 2   Арсенал (Тула) Паўночная Ірландыя (11 чэрвеня 2019)
Аб Міхаіл Сівакоў 1988 25 1   Арэнбург Паўночная Ірландыя (24 сакавіка 2019)
Аб Аляксей Рыас 1987 10 1   БАТЭ (Барысаў) Паўночная Ірландыя (24 сакавіка 2019)
Аб Ігар Бурко 1988 5 0   Шахцёр (Салігорск) Малдова (15 кастрычніка 2018)
Аб Аляксандр Паўлавец 1996 4 0   Дынама-Брэст Уэльс (9 верасня 2019)
ПА Аляксандр Глеб 1981 80 6   Іслач (Мінскі раён) Паўночная Ірландыя (24 сакавіка 2019)
ПА Сяргей Кісляк 1987 70 9   Дынама-Брэст Паўночная Ірландыя (11 чэрвеня 2019)
ПА Антон Пуціла 1987 56 6   Алтай (Ізмір) Паўночная Ірландыя (24 сакавіка 2019)
ПА Сяргей Балановіч 1987 33 2   Шахцёр (Салігорск) Сан-Марына (18 лістапада 2018)
ПА Павел Няхайчык 1988 30 2   Дынама-Брэст Эстонія (6 верасня 2019)
ПА Рэнан Брэсан 1988 29 3   Куяба Малдова (11 верасня 2018)
ПА Міхаіл Гардзяйчук 1989 26 4   Дынама-Брэст Паўночная Ірландыя (11 чэрвеня 2019)
ПА Мікіта Корзун 1995 14 0   Вілафранкенсі (Віла-Франка-ды-Шыра) Паўночная Ірландыя (11 чэрвеня 2019)
ПА Юрый Кендыш 1990 8 0   Шэрыф (Ціраспаль) Паўночная Ірландыя (24 сакавіка 2019)
ПА Дзмітрый Бага 1990 3 0   БАТЭ (Барысаў) Уэльс (9 верасня 2019)
ПА Уладзіслаў Клімовіч 1996 3 0   Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) Уэльс (9 верасня 2019)
ПА Валерый Грамыка 1997 1 0   Шахцёр (Салігорск) Паўночная Ірландыя (11 чэрвеня 2019)
ПА Кірыл Пячэнін 1997 1 0   Віцебск Уэльс (9 верасня 2019)
Нап Мікалай Сігневіч 1992 18 1   Ферэнцвараш (Будапешт) Уэльс (9 верасня 2019)
Нап Антон Сарока 1992 15 7   БАТЭ (Барысаў) Паўночная Ірландыя (24 сакавіка 2019)
Нап Яўген Шыкаўка 1992 2 0   Ларыса Паўночная Ірландыя (11 чэрвеня 2019)

Галоўныя трэнерыПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць