Зборная Венесуэлы па футболе

Зборная Венесуэлы па футболе прадстаўляе Венесуэлу на міжнародных матчах па футболе. Кіруючай арганізацыяй зборнай выступае Венесуэльская федэрацыя футбола. Венесуэла — краіна з традыцыйна самым нізкім узроўнем развіцця футбола ва ўсёй Паўднёвай Амерыцы. Венесуэла — адзіная зборная, якая ўваходзіць у КАНМЕБОЛ, якая ні разу не прабівалася ў фінальную стадыю чэмпіянатаў свету.

 Венесуэла
ісп.: Selección de fútbol de Venezuela
Мянушкі Вінаробы (ісп.: La Vinotinto)
Канфедэрацыя КАНМЕБОЛ (Паўднёвая Амерыка)
Федэрацыя Венесуэльская федэрацыя футбола
Галоўны трэнер
Капітан Томас Рынкон
Найбольшая колькасць гульняў Хуан Аранга (129)
Найлепшы бамбардзір Саламон Рандон (24)
Код ФІФА VEN
Форма
Асноўная
форма
Форма
Рэзервовая
форма
Рэйтынг ФІФА
Дзеючы 29 23 (25 кастрычніка 2018)[1]
Найвышэйшы 29 (жнівень 2014)
Найніжэйшы 129 (лістапад 1998)
Першая гульня
Панама Панама 2:1 Венесуэла Венесуэла
(Панама, Панама; 12 лютага 1938)
Самая буйная перамога
Венесуэла Венесуэла 7:0 Пуэрта-Рыка Пуэрта-Рыка
(Каракас, Венесуэла; 16 студзеня 1959)
Самае буйное паражэнне
Аргенціна Аргенціна 11:0 Венесуэла Венесуэла
(Буэнас-Айрэс, Аргенціна; 10 жніўня 1975)
Кубак Амерыкі
Колькасць удзелаў 19 (Упершыню 1967)
Найлепшы вынік 4 месца (2011)

Гісторыя

правіць

У 2000-я гады цікавасць да спорту, і да футболу ў прыватнасці, у краіне вырасла і зборная па футболе перастала займаць стабільнае апошняе месца ў рэгіянальных спаборніцтвах. На Кубку Амерыкі 2007, які ўпершыню прайшоў у Венесуэле, зборная ўпершыню за доўгія гады змагла выйсці з групы, але разгромна саступіла Уругваю ў 1/4 фіналу, што таксама было прызнана велізарным дасягненнем (у выніковай класіфікацыі гаспадары занялі ганаровае 6-е месца).

На Кубку Амерыкі 2011 зборная Венесуэлы дайшла да паўфіналу, дзе прайграла Парагваю ў серыі пасляматчавых пенальці. У матчы за 3-е месца «вінатынта» саступілі зборнай Перу з лікам 1:4. Гэты вынік стаў найлепшым у гісторыі зборнай Венесуэлы.

Зноскі

  1. Men's RankingFIFA, 2014. Праверана 25 лістапада 2017.

Спасылкі

правіць