Зборная Габона па футболе

Зборная Габона па футболе прадстаўляе Габон у міжнародных матчах і турнірах па футболе. Кіруючая арганізацыя — Габонская федэрацыя футбола.

 Габон
Мянушкі Пантэры (фр.: Les Panthères)
Канфедэрацыя КАФ (Афрыка)
Федэрацыя Габонская федэрацыя футбола
Галоўны трэнер Патрыс Невё
Капітан П’ер-Эмерык Абамеянг
Найбольшая колькасць гульняў Дзідзье Авано (112)
Найлепшы бамбардзір П’ер-Эмерык Абамеянг (30)
Хатні стадыён Амар Бонга
Код ФІФА GAB
Форма
Асноўная
форма
Форма
Рэзервовая
форма
Рэйтынг ФІФА
Дзеючы 93 1 (23 лістапада 2017)[1]
Найвышэйшы 30 (ліпень 2009)
Найніжэйшы 125 (красавік—май 2003)
Першая гульня
 Верхняя Вольта 5:0 Габон 
(Мадагаскар; 13 красавіка 1960)
Самая буйная перамога
Габон Габон 7:0 Бенін Бенін
(Лібрэвіль, Габон; 2 красавіка 1995)
Самае буйное паражэнне
Камерун Камерун 6:0 Габон Габон
(Абіджан, Кот-д’Івуар; 26 снежня 1961)
Марока Марока 6:0 Габон Габон
(Рабат, Марока; 15 лістапада 2006)
Кубак афрыканскіх нацый
Колькасць удзелаў 8 (Упершыню 1994)
Найлепшы вынік 1/4 фіналу (1996, 2012)

Гісторыя правіць

Зборная Габона ні разу не ўдзельнічала ў фінальнай частцы чэмпіянаце свету і сем разоў станавілася ўдзельнікам фінальнай часткі Кубка афрыканскіх нацый. Калі ў першым розыгрышы — у 1994 годзе — габонцы былі жорстка бітыя ў групе егіпцянамі і нігерыйцамі з агульным лікам 0:7, то на наступным Кубку Афрыкі ў 1996 годзе ім удалося выйсці ў 1/4 фіналу — найвышэйшае іх дасягненне. У трэцім для сябе розыгрышы Кубка афрыканскіх нацый у 2000 годзе «Пантэры» выступілі гэтак жа няўдала, як і ў першым — апошняе месца ў групе. На Кубку афрыканскіх нацый 2010 у Анголе Габон быў блізкі да таго, каб паўтарыць свой поспех 1996 года, аднак, пры роўнасці ачкоў, але пры горшай розніцы забітых і прапушчаных галоў, «пантэры» засталіся на трэцім месцы ў сваёй групе.

Самы рэальны шанец патрапіць на чэмпіянат свету зборная Габона мела па ходзе адбору на чэмпіянат 2010 года, бо лідзіравала ў адборачнай групе пасля трох тураў, апярэджваючы магутную зборную Камеруна. У другой частцы камерунцы атрымалі тры перамогі запар пры ўсяго адной перамозе Габона зрабілі пераможцам групы менавіта «неўтаймоўных львоў».

У 2012 годзе Габон сумесна з Экватарыяльнай Гвінеяй прынялі ў сябе Кубак афрыканскіх нацый, і, як следства, зборная Габона была вызвалена ад кваліфікацыйнага раўнду і атрымала пуцёўку на галоўны кантынентальны турнір напрамую. Зборная Габона тройчы станавілася пераможцам рэгіянальных турніраў для зборных краін Цэнтральнай Афрыкі — чэмпіянату УДЕАК (UDEAC Championship) у 1985 і 1988 гадах і кубка УНІФАК (UNIFAC Cup) у 1999 годзе.

Чэмпіянат свету правіць

  • 1930—1962 — не ўдзельнічала
  • 1966 — знялася са спаборніцтваў
  • 1970 — не ўдзельнічала
  • 1974 — знялася са спаборніцтваў
  • 1978—1986 — не ўдзельнічала
  • 1990—2018 — не прайшла кваліфікацыю

Кубак афрыканскіх нацый правіць

  • 1957—1970 — не ўдзельнічала
  • 1972 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1974 — знялася са спаборніцтваў
  • 1976 — не ўдзельнічала
  • 1978 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1980 — не ўдзельнічала
  • 1982 — знялася са спаборніцтваў
  • 1984 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1986 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1988 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1990 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1992 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1994 — групавы этап
  • 1996 — 1/4 фіналу
  • 1998 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2000 — групавы этап
  • 2002 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2004 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2006 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2008 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2010 — групавы этап
  • 2012 — 1/4 фіналу
  • 2013 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2015 — групавы этап
  • 2017 — групавы этап
  • 2019 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2021 — 1/8 фіналу

Зноскі

  1. Men's RankingFIFA, 2017. Праверана 25 лістапада 2017.