Зборная Грэцыі па футболе

Нацыянальная зборная Грэцыі па футболе (грэч. Εθνική Ελλάδος) прадстаўляе Грэцыю на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах і кантралюецца Грэчаскай федэрацыяй футбола, кіруючым футбольным органам Грэцыі. Хатнім стадыёнам зборнай з’яўляецца Караіскакіс у Пірэе. Зборная Грэцыі з’яўляецца адной з дзевяці нацыянальных каманд, якія перамагалі на чэмпіянаце Еўропы, што робіць яе адной з самых паспяховых зборных у гісторыі гэтага спаборніцтва.

Сцяг Грэцыі Грэцыя
грэч. Εθνική Ελλάδος
Мянушкі Пірацкі карабель (Piratico), Эліны
Канфедэрацыя УЕФА (Еўропа)
Федэрацыя Грэчаская федэрацыя футбола
Галоўны трэнер Ангелас Анастасіядыс
Капітан Васіліс Тарасідыс
Найбольшая колькасць гульняў Ёргас Карагуніс (139)
Найлепшы бамбардзір Нікас Анастопулас (29)
Хатні стадыён Алімпійскі
Код ФІФА GRE
Форма
Асноўная
форма
Форма
Рэзервовая
форма
Рэйтынг ФІФА
Дзеючы 47  (23 лістапада 2017)[1]
Найвышэйшы 7 (24 студзеня 2014)
Найніжэйшы 66 (верасень 1998)
Рэйтынг Эла
Дзеючы 61 (29 сакавіка 2016)
Найвышэйшы 7 (жнівень 2004)
Найніжэйшы 78 (май 1963, лістапад 1963)
Першая гульня
Грэцыя Грэцыя 1:4 Італія Італія
(Афіны, Грэцыя; 7 красавіка 1929)
Самая буйная перамога
Грэцыя Грэцыя 8:0 Сірыя Сірыя
(Афіны, Грэцыя; 25 лістапада 1949)
Самае буйное паражэнне
Венгрыя Венгрыя 11:1 Грэцыя Грэцыя
(Будапешт, Венгрыя; 25 сакавіка 1938)
Чэмпіянат свету
Колькасць удзелаў 3 (Упершыню 1994)
Найлепшы вынік 1/8 фінала (2014)
Чэмпіянат Еўропы
Колькасць удзелаў 4 (Упершыню 1980)
Найлепшы вынік Чэмпіёны (2004)
Алімпійскія гульні
Колькасць удзелаў 3 (Упершыню 1920)
Найлепшы вынік Першы раўнд (2004)
Кубак канфедэрацый
Колькасць удзелаў 1 (Упершыню 2005)
Найлепшы вынік Групавы раўнд (2005)

На чэмпіянаце Еўропы 1980 года Грэцыя ўпершыню гуляла ў асноўнай стадыі буйнога міжнароднага турніру, патрапіўшы ў васьмёрку найлепшых каманд кантынента, якія тады прымалі ўдзел у чэмпіянаце, але не выйшла з групы, набраўшы толькі адно ачко. У 1994 годзе зборная Грэцыі ўпершыню прабілася на чэмпіянат свету, але пасля бяспройграшнага выступу ў кваліфікацыі, прайграла ўсе тры матчы ў групавым раўндзе, не забіўшы ніводнага мяча.

Чэмпіянат Еўропы 2004 года быў адзначаны як найвышэйшая кропка ў гісторыі грэчаскага футбола, калі зборная стала чэмпіёнам кантынента, толькі ў другі раз удзельнічаўшы на спаборніцтве. Пачаўшы турнір у якасці аўтсайдараў, грэкі перамаглі некалькі фаварытаў, уключаючы дзеючых чэмпіёнаў зборную Францыі і зборную Партугаліі, якая прымала турнір, у першым і фінальным матчах чэмпіянату. Трыумф таксама дазволіў Грэцыі прымаць удзел на кубку Канфедэрацый 2005 года.

Пасля гэтай перамогі зборная Грэцыі ўдзельнічала ў чатырох з шасці наступных буйных турнірах, дасягнуўшы чвэрцьфінальнай стадыі на чэмпіянаце Еўропы 2008 года і стадыі 1/8 фіналу на чэмпіянаце свету 2014 года. Апроч таго, на працягу дзесяці гадоў пасля перамогі на чэмпіянаце грэкі амаль бесперапынна ўваходзілі ў топ-20 каманд свету ў рэйтынгу ФІФА, займаўшы найвышэйшае для сябе сёмае месца ў студзені 2014 года.

Зборная Грэцыі па футболе (2013)

Зноскі

  1. Men's RankingFIFA, 2017. Праверана 25 лістапада 2017.
Спартыўныя ўзнагароды
Чэмпіянаты Еўропы па футболе
Золата Партугалія 2004