Зборная Даніі па хакеі з шайбай


Збо́рная Да́ніі па хаке́і — нацыянальная хакейная каманда Даніі. У рэйтынгу ІІХФ за 2014 год знаходзіцца на 13 месцы[1]. Кіруючы орган — Дацкі хакейны саюз; галоўным трэнерам з'яўляецца шведскі спецыяліст Янэ Карлсан.

Данія
Мянушкі Дацкія львы
Федэрацыя Дацкі хакейны саюз (дацк.: Danmarks Ishockey Union)
Трэнер Сцяг Швецыі Янэ Карлсан
Капітан Мартэн Грээн
Больш усіх гульняў Еспер Дамгаард (256)
Бамбардзір Енс Нільсен (241 ачко)
Першая гульня
Канада Канада 47 — 0 Данія Данія
(Стакгольм, Швецыя; 12 лютага 1949)
Самая буйная перамога
Данія Данія 27 — 4 Бельгія Сцяг Бельгіі
(Капенгаген, Данія; 18 сакавіка 1977)
Самае буйное паражэнне
Канада Канада 47 — 0 Данія Данія
(Стакгольм, Швецыя; 12 лютага 1949)
Team colours
Team colours
Team colours
Team colours
Асноўная
форма
Team colours
Team colours
Team colours
Team colours
Гасцявая
форма
Чэмпіянат свету
Удзел 46 (Упершыню 1949)
Дасягненні 8-е месца (2010)

Гісторыя правіць

 
Зборная Даніі ў матчы супраць зборнай Расіі на чэмпіянаце свету 2010 года

Дацкі хакейны саюз з'яўляецца членам ІІХФ з 1946 года, аднак упершыню дацкая нацыянальнай каманда прыняла ўдзел у чэмпіянаце свету ў 1949 годзе, дзе заняла апошняе 10 месца. На тым турніры ў самым першым матчы датчане былі цалкам знішчаны канадцамі з лікам 0:47. Пасля гэтага 10 гадоў краіна не ўдзельнічала ў спаборніцтвах. Ад 1962 года выступала ў ніжэйшых дывізіёнах. У 2003 годзе, пасля знаходжання ў ніжэйшых дывізіёнах, зборная Даніі вярнулася ў эліту сусветнага хакея і з тых часоў нязменна выступае ў вышэйшым дывізіёне чэмпіянату свету. Аднак зборнай ніводнага разу не атрымалася прабіцца ў лік удзельнікаў Алімпійскіх гульняў. Найвышэйшым лічыцца 8 месца, якое каманда заняла ў 2010 годзе, прычым у той год датчане перагулялі зборныя Фінляндыі, ЗША і Славакіі.

Зноскі

  1. 2014 Men’s World Ranking (англ.). International Ice hockey Federation. Праверана 14 сакавіка 2014.

Спасылкі правіць