Зборная Калумбіі па футболе

Зборная Калумбіі па футболе прадстаўляе Калумбію на міжнародных спаборніцтвах па футболе з 1938 года. Каманда кантралюецца Калумбійскай федэрацыяй футбола (ФКФ)[A], якая з’яўляецца адным з 10 членаў КАНМЕБОЛ (Паўднёваамерыканская футбольная канфедэрацыя) і ўваходзіць у ФІФА. Асноўную частку хатніх матчаў зборная, якая мае мянушку «Los Cafeteros» з-за вытворчасці кавы ў краіне, гуляе на стадыёне Метрапалітана Раберта Мелендэс ў Баранкільі, чацвёртым горадзе краіны па колькасці насельніцтва.

 Калумбія
ісп.: Selección de fútbol de Colombia
Мянушкі (ісп.: «Los Cafeteros»)
Канфедэрацыя КАНМЕБОЛ (Паўднёвая Амерыка)
Федэрацыя Калумбійская федэрацыя футбола
Галоўны трэнер
Капітан Jhon Viáfara[d]
Найбольшая колькасць гульняў Карлас Вальдэрама (111)
Найлепшы бамбардзір Радамель Фалькаа (34)
Хатні стадыён Метрапалітана Раберта Мелендэс
Код ФІФА COL
Форма
Асноўная
форма
Форма
Рэзервовая
форма
Рэйтынг ФІФА
Дзеючы 16 (7 чэрвеня 2018)
Найвышэйшы 3 (ліпень — жнівень 2013, верасень 2014 — сакавік 2015, чэрвень — жнівень 2016)
Найніжэйшы 54 (чэрвень 2011)
Рэйтынг Эла
Дзеючы 9 (7 чэрвеня 2018)
Найвышэйшы 3 (чэрвень 2016)
Найніжэйшы 93 (жнівень 1965)
Першая гульня
Мексіка Мексіка 3:1 Калумбія Калумбія
(Панама, Панама; 10 лютага 1938)
Самая буйная перамога
Бахрэйн Бахрэйн 0:6 Калумбія Калумбія
(Эр-Рыфа, Бахрэйн; 26 сакавіка 2015)
Самае буйное паражэнне
Бразілія Бразілія 9:0 Калумбія Калумбія
(Ліма, Перу; 24 сакавіка 1957)
Чэмпіянат свету
Колькасць удзелаў 6 (Упершыню 1962)
Найлепшы вынік Чвэрцьфінал (2014)
Кубак Амерыкі
Колькасць удзелаў 23 (Упершыню 1945)
Найлепшы вынік Чэмпіён (2001)
Залаты кубак КАНКАКАФ
Колькасць удзелаў 3 (Упершыню 2000)
Найлепшы вынік 2 месца (2000)
Кубак канфедэрацый
Колькасць удзелаў 1 (Упершыню 2003)
Найлепшы вынік 4 месца (2003)

У 1945 годзе каманда ўпершыню ўдзельнічала ў чэмпіянаце Паўднёвай Амерыкі, але ў 1950-х гадах была выключана з ФІФА і не дапушчана да чэмпіянату свету 1954 года з-за супярэчлівай эпохі Эльдарада. Упершыню ўдзельнічала ў кваліфікацыі да сусветнага першынства ў 1958 годзе, а ў 1962 годзе дэбютавала ў фінальнай частцы, адзначыўшыся адзіным «алімпійскім голам» у гісторыі чэмпіянату (у матчы супраць СССР). Пасля гэтага не праходзіла кваліфікацыю да найбуйнейшага чэмпіянату ў свеце да 1990 года, але ў 1975 годзе дайшла да фіналу першага Кубка Амерыкі.

З сярэдзіны 1980-х гадоў футбол стаў сімвалам барацьбы з адмоўнай рэпутацыяй краіны. Гэта надало яму папулярнасць і зрабіла нацыянальную зборную сімвалам нацыяналізму і гонару, а яе фанатаў вядомымі сваёй гарачынёй. 1990-я гады традыцыйна лічацца залатой эпохай зборнай у складзе якой гулялі знакамітыя Карлас Вальдэрама і Фаўстына Аспрылья. У 1990 годзе Калумбія выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету, пасля чаго таксама трапляла ў фінальныя стадыі ў 1994 і 1998 гадах, а ў 1993 і 1995 гадах займала трэція месцы ў Кубку Амерыкі. У 2001 годзе каманда здабыла свой адзіны буйны тытул, выйграўшы хатні Кубак Амерыкі, не прайграўшы ніводнага матча і не прапусціўшы ніводнага гола.

У 2000-х гадах Калумбія не трапляла ў асноўную стадыю чэмпіянатаў свету, пасля чаго каманда, у складзе якой гулялі Хамес Радрыгес і Радамель Фалькаа, упершыню дайшла да чвэрцьфіналу сусветнага першынства, што стала яе найлепшым вынікам, і заняла трэцяе месца на Кубку Амерыкі ў 2016 годзе. Апроч таго, у перыяд з 2013 да 2016 года Калумбія ўздымалася на найвышэйшае ў сваёй гісторыі трэцяе месца ў рэйтынгу ФІФА. Прайшоўшы кваліфікацыю да чэмпіянату свету 2018 года, зборная патрапіла ў асноўную стадыю ў шосты раз у сваёй гісторыі.

Гісторыя

правіць

Доўгі час футбол у Калумбіі быў ізаляваны ад астатняга свету. Толькі ў 1936 годзе Калумбійская федэрацыя футбола стала членам КАНМЕБОЛ, а першы афіцыйны міжнародны матч зборная Калумбіі правяла праз 2 гады. Упершыню ў міжнародным турніры Калумбія прыняла толькі ў 1945 годзе — выступ на Кубку Амерыкі быў неадназначным: з аднаго боку — было пятае месца з 9 удзельнікаў (апярэдзілі такія каманды, як Балівія, Эквадор, Парагвай і Перу), з другога — выявілася відавочнае адставанне ад прызнаных лідараў — Аргенціны, Бразіліі, Чылі і Уругвая.

У далейшым цікавасць да футбола ў Калумбіі падагравалася ў асноўным наймацнейшай у свеце лігай, створанай у абыход правілаў ФІФА ў канцы 1940-х гадоў. Пра інтарэсы зборнай Калумбіі тады мала хто думаў. У 1962 годзе зборная Калумбіі прыняла ўдзел у чэмпіянаце свету ў Чылі, і ў далейшым больш дзесяцігоддзя не паказвала сур’ёзных вынікаў.

У 1975 годзе Калумбія дайшла да фіналу арганізаванага Кубка Амерыкі, які прыйшоў на змену чэмпіянатам Паўднёвай Амерыкі. Па суме трох матчаў калумбійцы саступілі легендарнай перуанскай камандзе.

Адлік «залатога перыяду» у гісторыі зборнай Калумбіі можна весці з Кубка Амерыкі 1987 года. Тады «Кафетэрас» занялі трэцяе месца на Кубку Амерыкі. У краіне з’явіўся россып талентаў, якія надоўга сталі лідарамі нацыянальнай зборнай — Карлас Вальдэрама, Леанель Альварэс, Луіс Карлас Перэс, Рэнэ Ігіта, крыху пазней — Віктар Арыстысабаль, Оскар Кордаба, Фарыд Мандрагон, Іван Раміра Кордаба. Значная частка поспехаў зборнай Калумбіі ў канцы 1980-х, 1990-х, і першай паловы 2000-х гадоў звязаная з працай выдатнага трэнера Франсіска Матураны. Менавіта пад яго кіраўніцтвам калумбійцы выхадзілі ў фінальныя стадыі чэмпіянатаў свету 1990 (1/8 фіналу турніру) і 1994, ён жа прывёў зборную да свайго вышэйшага дасягнення — бліскучай перамозе на хатнім Кубку Амерыкі 2001. У 1994—1998 гадах са зборнай працаваў Эрнан Дарыа Гомес, вывеў яе на чэмпіянат свету ў Францыі. У 2010 годзе ён быў у другі раз прызначаны галоўным трэнерам зборнай Калумбіі. У 2011 годзе зборную ўзначальваў Леанель Альварэс, а з 2012 года галоўным трэнерам каманды з’яўляецца аргенцінскі спецыяліст Хасэ Пекерман, які пасля шаснаццацігадовага перапынку вывеў Калумбію на чэмпіянат свету 2014 у Бразіліі, дзе яна дабілася свайго найбольшага дасягнення — выхаду ў чвэрцьфінал, у якім саступіла гаспадарам турніра бразільцам з лікам 2:1.

Футбалісты

правіць

Цяперашні склад

правіць

Наступныя 23 футбалісты былі выкліканыя на ўдзел у асноўнай стадыі чэмпіянату свету 2018 года.

Статыстыка прыведзена станам на 1 чэрвеня 2018 года пасля матча супраць Егіпта.

# Паз Футбаліст Дата нараджэння Матчы Галы Клуб
1 Бр Давід Аспіна 31 жніўня 1988 (36 гадоў) 86 0   Арсенал
12 Бр Каміла Варгас 9 сакавіка 1989 (35 гадоў) 5 0   Дэпартыва Калі
22 Бр Хасэ Фернанда Куадрада 1 чэрвеня 1985 (39 гадоў) 1 0   Онсэ Кальдас
2 Аб Крысціян Сапата 30 верасня 1986 (38 гадоў) 55 2   Мілан
3 Аб Оскар Мурылья 18 красавіка 1988 (36 гадоў) 13 0   Пачука
4 Аб Сант’яга Арыяс 13 студзеня 1992 (32 гады) 41 0   ПСВ Эйндхавен
13 Аб Еры Міна 23 верасня 1994 (30 гадоў) 12 3   Барселона
17 Аб Хаан Мохіка 21 жніўня 1992 (32 гады) 4 1   Жырона
18 Аб Фарыд Дыяс 20 ліпеня 1983 (41 год) 13 0   Алімпія
23 Аб Давінсан Санчэс 12 чэрвеня 1996 (28 гадоў) 9 0   Тотэнхэм Хотспур
5 ПА Вільмар Барыяс 16 кастрычніка 1993 (31 год) 10 0   Бока Хуніярс
6 ПА Карлас Санчэс 6 лютага 1986 (38 гадоў) 85 0   Фіярэнціна
8 ПА Абель Агілар 6 студзеня 1985 (39 гадоў) 70 7   Дэпартыва Калі
10 ПА Хамес Радрыгес 12 ліпеня 1991 (33 гады) 63 21   Баварыя Мюнхен
11 ПА Хуан Куадрада 26 мая 1988 (36 гадоў) 70 7   Ювентус
15 ПА Матэус Урыбэ 21 сакавіка 1991 (33 гады) 8 0   Амерыка
16 ПА Джэферсан Лерма 25 кастрычніка 1994 (30 гадоў) 5 0   Левантэ
20 ПА Хуан Кінтэра 18 студзеня 1993 (31 год) 15 2   Рывер Плэйт
7 Нап Карлас Бака 8 верасня 1986 (38 гадоў) 45 14   Вільярэал
9 Нап Радамель Фалькаа (капітан) 10 лютага 1986 (38 гадоў) 73 29   Манака
14 Нап Луіс Мур’ель 16 красавіка 1991 (33 гады) 18 2   Севілья
19 Нап Мігель Борха 26 студзеня 1993 (31 год) 7 2   Палмейрас
21 Нап Хасэ Іск’ерда 7 ліпеня 1992 (32 гады) 5 1   Брайтан энд Хоўв Альбіён

Выступы на турнірах

правіць

Чэмпіянат свету

правіць
Чэмпіянат свету Найлепшы бамбардзір (галы) Галоўны трэнер Кваліфікацыя
Год Стадыя М ЗМ В Н П ЗГ ПГ ЗМ В Н П ЗГ ПГ
  1930 Не з’яўлялася членам ФІФА
  1934 Не з’яўлялася членам ФІФА
  1938 Не прымала ўдзел[чс 1]
  1950 Не прымала ўдзел
  1954 Адхілена[чс 2]
  1958 Не прайшла кваліфікацыю 4 0 1 3 3 8
  1962 Групавы раўнд (топ-16) 14-е / 16 3 0 1 2 5 11   Адольфа Педэрнера 2 1 1 0 2 1
  1966 Не прайшла кваліфікацыю 4 1 0 3 4 10
  1970 Не прайшла кваліфікацыю 6 1 1 4 7 12
  1974 Не прайшла кваліфікацыю 4 1 3 0 3 2
  1978 Не прайшла кваліфікацыю 4 0 2 2 1 8
  1982 Не прайшла кваліфікацыю 4 0 2 2 4 7
  1986 Не прайшла кваліфікацыю 8 3 2 3 8 10
  1990 1/8 фіналу 14-е / 24 4 1 1 2 4 4 Бернарда Рэдын (2)   Франсіска Матурана 6 3 2 1 6 3
  1994 Групавы раўнд (топ-24) 19-е / 24 3 1 0 2 4 5 Адольфа Валенсія (2)   Франсіска Матурана 6 4 2 0 13 2
  1998 Групавы раўнд (топ-32) 21-е / 32 3 1 0 2 1 3 Лейдэр Прэсьяда (1)   Эрнан Дарыа Гомес 16 8 4 4 23 15
   2002 Не прайшла кваліфікацыю 18 7 6 5 20 15
  2006 Не прайшла кваліфікацыю 18 6 6 6 24 16
  2010 Не прайшла кваліфікацыю 18 6 5 7 14 18
  2014 Чвэрцьфінал 5-е / 32 5 4 0 1 12 4 Хамес Радрыгес (6)   Хасэ Пекерман 16 9 3 4 27 13
  2018 1/8 фіналу 9-е / 32 4 2 1 1 6 3 Еры Міна (3)   Хасэ Пекерман 18 7 6 5 21 19
  2022
      2026
Усяго Чвэрцьфінал (1) 6/21 22 9 3 10 32 30 Хамес Радрыгес (6) 152 57 46 49 180 159
  1. Зборная байкатавала чэмпіянат з-за рашэння ФІФА праводзіць яго ў Еўропе, хоць лічылася, што краіны Еўропы і Паўднёвая Амерыкі будуць чаргавацца ў прыняцці чэмпіянату.
  2. Зборная не была дапушчана да ўдзелу ў чэмпіянаце ў сувязі з супярэчлівай эпохай Эльдарада.

Чэмпіянат Паўднёвай Амерыкі і Кубак Амерыкі

правіць
Год Стадыя М ЗМ В Н П ЗГ ПГ Найлепшы бамбардзір (галы) Галоўны трэнер
Чэмпіянат Паўднёвай Амерыкі
  1916 Не з’яўлялася членам КАНМЕБОЛ
  1917 Не з’яўлялася членам КАНМЕБОЛ
  1919 Не з’яўлялася членам КАНМЕБОЛ
  1920 Не з’яўлялася членам КАНМЕБОЛ
  1921 Не з’яўлялася членам КАНМЕБОЛ
  1922 Не з’яўлялася членам КАНМЕБОЛ
  1923 Не з’яўлялася членам КАНМЕБОЛ
  1924 Не з’яўлялася членам КАНМЕБОЛ
  1925 Не з’яўлялася членам КАНМЕБОЛ
  1926 Не з’яўлялася членам КАНМЕБОЛ
  1927 Не з’яўлялася членам КАНМЕБОЛ
  1929 Не з’яўлялася членам КАНМЕБОЛ
  1935 Не з’яўлялася членам КАНМЕБОЛ
  1937 Знялася
  1939 Знялася
  1941 Знялася
  1942 Знялася
  1945 Фінальны раўнд (топ-7) 5-е / 7 6 1 1 4 7 25   Раберта Мелендэс
  1946 Знялася
  1947 Фінальны раўнд (топ-8) 8-е / 8 7 0 2 5 2 19   Ліна Таёлі
  1949 Фінальны раўнд (топ-8) 8-е / 8 7 0 2 5 4 23   Фрыдрых Доненфельд
  1953 Знялася
  1955 Знялася
  1956 Знялася
  1957 Фінальны раўнд (топ-7) 5-е / 7 6 2 0 4 10 25   Педра Лопес
  1959 Знялася
  1959 Знялася
  1963 Фінальны раўнд (топ-7) 7-е / 7 6 0 1 5 10 19   Габрыэль Ачоа Урыбэ
  1967 Знялася
Усяго Топ-7 (3) 5/16 32 3 6 23 33 111
Кубак Амерыкі
  1975 Фінал 2-е / 10 9 6 0 3 11 5 Эрнеста Дыяс (4)   Эфраін Санчэс
  1979 Групавы раўнд (топ-10) 5-е / 10 4 2 1 1 5 2   Благое Відніч
  1983 Групавы раўнд (топ-10) 7-е / 10 4 1 2 1 5 5 Алекс Вальдэрама (2)   Благое Відніч
  1987 Паўфінал 3-е / 10 4 3 0 1 8 3 Арнольда Ігуаран (4)   Франсіска Матурана
  1989 Групавы раўнд (топ-10) 6-е / 10 4 1 2 1 5 4 Арнольда Ігуаран (3)   Франсіска Матурана
  1991 Паўфінал 4-е / 10 7 2 2 3 5 6 Антоні дэ Авіла (3)   Луіс Аўгуста Гарсія
  1993 Паўфінал 3-е / 12 6 3 2 1 6 4 Адольфа Валенсія (2)   Франсіска Матурана
  1995 Паўфінал 3-е / 12 6 3 1 2 7 8 Фрэдзі Рынкон (3)   Эрнан Дарыа Гомес
  1997 Чвэрцьфінал 8-е / 12 4 1 0 3 6 7 Нейдэр Марантэс (2)   Эрнан Дарыа Гомес
  1999 Чвэрцьфінал 5-е / 12 4 3 0 1 8 4 Віктар Банілья (2)   Хаўер Альварэс
  2001 Фінал 1-е / 12 6 6 0 0 11 0 Віктар Арыстысабаль (6)   Франсіска Матурана
  2004 Паўфінал 4-е / 12 6 3 1 2 7 7   Рэйнальда Руэда
  2007 Групавы раўнд (топ-12) 9-е / 12 3 1 0 2 3 9 Хаймэ Кастрыльян (2)   Хорхэ Луіс Пінта
  2011 Чвэрцьфінал 6-е / 12 4 2 1 1 3 2 Радамель Фалькаа (2)   Эрнан Дарыа Гомес
  2015 Чвэрцьфінал 6-е / 12 4 1 2 1 1 1 Джэйсан Мурылья (1)   Хасэ Пекерман
  2016 Паўфінал 3-е / 16 6 3 1 2 7 6   Хасэ Пекерман
  2019 Чвэрцьфінал 5-е / 12 4 3 1 0 4 0 Дуван Сапата (2)   Карлуш Кейруш
  2021 Паўфінал 3-е / 10 7 2 3 2 7 7 Луіс Дыяс (4)   Рэйнальда Руэда
  2024
Усяго Перамога (1) 18/18 92 46 19 27 109 80

Заўвагі

правіць
  1. Акронім «ФКФ» («FCF») з’явіўся ад іспанскамоўнай назвы арганізацыі — Federación Colombiana de Fútbol.

Спасылкі

правіць