Зборная Латвіі па хакеі з шайбай

Зборная Латвіі па хакеі з шайбай (лат.: Latvijas hokeja izlase) — мужчынская нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Латвію на чэмпіянаце свету па хакеі з шайбай. Каманда знаходзіцца пад кантролем Федэрацыі хакея Латвіі (латыш. Latvijas Hokeja Federācija). Галоўным трэнерам зборнай цяпер з'яўляецца Харыйс Вітоліньш.

Латвія
Мянушкі Бардова-белыя
Федэрацыя Федэрацыя хакея Латвія
Трэнер Латвія Харыйс Вітоліньш
Капітан Радрыга Аболс
Больш усіх гульняў Аляксандр Ніжывы (216)
Бамбардзір Леанід Тамбіеў (154)
Першая гульня
Латвія Латвія 3 — 0 Літва Літва
(Рыга, Латвія; 27 лютага 1932)
Самая буйная перамога
Латвія Латвія 32 — 0 Ізраіль Ізраіль
(Блед, Славенія; 15 сакавіка 1993)
Самае буйное паражэнне
Латвія Латвія 0 — 14 Канада Канада
(Давос, Швейцарыя; 20 студзеня 1935)
Team colours
Team colours
Team colours
Team colours
Асноўная
форма
Team colours
Team colours
Team colours
Team colours
Гасцявая
форма
Чэмпіянат свету
Удзел 32 (Упершыню 1933)
Дасягненні 3-е месца (2023)

У 1932 годзе ўпершыню выступіла на чэмпіянаце Еўропы, на якім заняла перадапошняе 8 месца, апярэдзіла каманду Румыніі, выйграўшы ў яе з лікам 3:0. Найвышэйшых вынікаў да ўваходжання ў склад СССР латвійская каманда дасягнула на чэмпіянатах свету 1938 і 1939, заняўшы 10 месца з 14.

У сучаснай гісторыі каманда дабілася добрых вынікаў на чэмпіянатах свету ў 1997, 2000, 2004, 2009, 2018 гадах і зімовых Алімпійскіх гульнях 2014, дайшоўшы да 1/4 фіналу. У 2023 годзе зборная Латвіі па хакеі з шайбай выйграла на чэмпіянаце свету бронзавыя медалі і ўпершыню стала прызёрам сусветнага першынства.

Спасылкі правіць