Зборная Літвы па футболе

Зборная Літвы па футболе — нацыянальная футбольная каманда, якая прадстаўляе Літву на міжнароднай футбольнай арэне. Кіруючым органам зборнай выступае Літоўская футбольная федэрацыя. Каманда гуляла ў 1923—1940 гадах, у перыяд 1940—1990 была ў складзе зборнай СССР. Пасля 1990 года зноў гуляе самастойна.

Сцяг Літвы Літва
Lithuania national team.png
Канфедэрацыя УЕФА (Еўропа)
Федэрацыя Літоўская футбольная федэрацыя
Галоўны трэнер Валдас Урбонас
Капітан Фёдар Чарных
Найбольшая колькасць гульняў Андрус Скерла (84)
Найлепшы бамбардзір Томас Данілявічус (19)
Хатні стадыён ЛФФ
Код ФІФА LTU
Форма
Асноўная
форма
Форма
Рэзервовая
форма
Рэйтынг ФІФА
Дзеючы 148 3 (23 лістапада 2017)[1]
Найвышэйшы 37 (кастрычнік 2008)
Найніжэйшы 139 (красавік 2016)
Першая гульня
Літва Літва 0:5 Эстонія Эстонія
(Каўнас, Літва; 24 чэрвеня 1923)
Самая буйная перамога
Літва Літва 7:0 Эстонія Эстонія
(Рыга, Латвія; 20 мая 1995)
Самае буйное паражэнне
Егіпет Егіпет 10:0 Літва Літва
(Парыж, Францыя; 27 мая 1924)

ГісторыяПравіць

Першая рэспубліка (1923—1940)Правіць

Першы міжнародны матч зборная згуляла 24 чэрвеня 1923 ў Каўнасе са зборнай Эстоніі і прайграла ёй з лікам 0:5. Першы гол літоўцы забілі 16 жніўня 1924 года ў Каўнасе зборнай Латвіі, але прайгралі з лікам 2:4. З ёй жа ў Рызе літоўцы ўпершыню згулялі ўнічыю, 1 верасня 1928 года з тымі ж латышамі ў Каўнасе адстаялі хатнюю нічыю.

Першую перамогу літоўцы атрымалі ў Таліне 24 жніўня 1924 над зборнай Эстоніі з лікам 2:1, а 15 жніўня 1930 года з тым жа лікам абгулялі зноў эстонцаў у Каўнасе. Апошнюю гульню яны правялі ў Каўнасе супраць Латвіі 13 кастрычніка 1940 года і з цяжкасцю выйгралі з лікам 4:3.

Усяго было сыграна 3 адборачныя матчы на чэмпіянаты свету 1934 і 1938 гадоў, адзін матч алімпійскага турніру 1924 года, 21 матч Кубка Балтыкі і 44 таварыскія матчы. З 10 турніраў на Кубак Балтыкі зборная двойчы, у 1930 і 1935 гадах, выйгравала яго.

Літоўская ССР (1941—1989)Правіць

Пасля таго, як Літва ўвайшла ў склад СССР, зборная была перафарміравана і стала зборнай Літоўскай ССР, якая мела ўнікальнае права выступаць асобнай камандай. Яна правяла ў савецкі час толькі дзве міжнародныя сустрэчы (абедзве ў Вільнюсе) супраць Кітая (23 ліпеня 1956 года, прайграла 0:1) і Лівіі (25 мая 1966, выйграла 6:0). Таксама ў 1948 і 1949 гадах выйграла Кубак Балтыкі, адыграла яшчэ 6 матчаў са зборнымі Латвійскай і Эстонскай ССР, а ў 1956 і 1979 гадах удзельнічала ў турнірах Спартакіяды народаў СССР.

Пасля 1990Правіць

Пасля аднаўлення незалежнасці Літоўскай Рэспублікі ў 1990 годзе федэрацыя футбола краіны не была ўключана ў УЕФА і ФІФА. Свой першы таварыскі матч зборная згуляла 27 мая 1990 супраць таксама непрызнанай зборнай Грузіі. Матч адбыўся ў Тбілісі і скончыўся з лікам 2:2. Прызнаныя нацыянальныя федэрацыі не вырашаліся на матчы са зборнай Літвы, таму першы афіцыйны матч удалося правесці толькі 15 лістапада 1991 года. У Клайпедзе зборная гуляла ў таварыскім матчы супраць зборнай Эстоніі і адразу ж дамаглася поспеху з лікам 4:1.

Лепшыя вынікі ў адборачных турнірах чэмпіянатаў свету і Еўропы — 3 месца ў адборы на Еўра-1996 і чэмпіянат свету 1998.

Статыстыка выступаў у афіцыйных турнірахПравіць

Чэмпіянаты свету (адборачныя турніры)Правіць

Год Адборачная група Месца Матчы Перамогі Нічыі Паражэнні Мячы Ачкі
  1934 Група 1 2 1 0 0 1 0—2 0
  1938 Група 8 2 2 0 0 2 3—9 0
  1994 Група 3 5 12 2 3 7 8—21 7
  1998 Група 8 3 10 5 2 3 11—8 17
    2002 Група 8 5 8 0 2 6 3—20 2
  2006 Група 7 5 10 2 4 4 8—9 10
  2010 Група 7 4 10 4 0 6 10—11 12
  2014 Група G 4 10 3 2 5 9—11 11
  2018 Група F 5 10 1 3 6 7—20 6

Чэмпіянаты Еўропы (адборачныя турніры)Правіць

Год Адборачная група Месца Матчы Перамогі Нічыі Паражэнні Мячы Ачкі
  1996 Група 4 3 10 5 1 4 13—12 16
    2000 Група 9 5 10 3 2 5 8—16 11
  2004 Група 5 4 8 3 1 4 7—11 10
    2008 Група В 5 12 5 1 6 11—13 16
    2012 Група I 4 8 1 2 5 4—13 5
  2016 Група E 5 10 3 1 6 7—18 10

Зноскі

  1. Men's RankingFIFA, 2017. Праверана 25 лістапада 2017.

СпасылкіПравіць