Зборная Славакіі па футболе

Збо́рная Слава́кіі па футбо́ле (славацк.: Slovenské národné futbalové mužstvo) прадстаўляе Славацкую Рэспубліку на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Узнікла ў 1993 пасля распаду Чэхаславакіі. Сталы ўдзельнік усіх адборачных турніраў да чэмпіянатаў свету і Еўропы. Упершыню прабілася ў фінальную стадыю чэмпіянату свету 2010, дзе на групавой стадыі заняла другое месца, а ў плей-оф саступіла зборнай Нідэрландаў 1:2. Славакія таксама была блізкая і да выхаду ў фінальную частку чэмпіянату свету 2006, калі заняла другое месца ў групе і атрымала права на стыкавыя матчы супраць Іспаніі, аднак не здолела прабіцца на турнір.

Flag of Slovakia.svg Славакія
Канфедэрацыя УЕФА (Еўропа)
Федэрацыя Славацкі футбольны саюз
Галоўны трэнер Штэфан Таркавіч
Капітан Марак Гамшык
Найбольшая колькасць гульняў Марак Гамшык (126)
Найлепшы бамбардзір Марак Гамшык (26)
Хатні стадыён Цегельнэ поле
Код ФІФА SVK
Форма
Асноўная
форма
Форма
Рэзервовая
форма
Рэйтынг ФІФА
Дзеючы 28 4 (23 лістапада 2017)[1]
Найвышэйшы 14 (жнівень 2015)
Найніжэйшы 150 (снежань 1993)
Першая гульня
Славакія Славакія 2:0 Германія Германія
(Браціслава, Славакія; 27 жніўня 1939)
Аб'яднаныя Арабскія Эміраты ААЭ 0:1 Славакія Славакія
(Дубай, ААЭ; 2 лютага 1994)
Самая буйная перамога
Славакія Славакія 7:0 Ліхтэнштэйн Ліхтэнштэйн
(Браціслава, Славакія; 8 верасня 2004)
Славакія Славакія 7:0 Сан-Марына Сан-Марына
(Дубніца-над-Вагам, Славакія; 13 кастрычніка 2007)
Славакія Славакія 7:0 Сан-Марына Сан-Марына
(Браціслава, Славакія; 6 чэрвеня 2009)
Самае буйное паражэнне
Аргенціна Аргенціна 6:0 Славакія Славакія
(Мендоса, Аргенціна; 22 чэрвеня 1995)
Чэмпіянат свету
Колькасць удзелаў 1 (Упершыню 2010)
Найлепшы вынік 1/8 фінала (2010)
Чэмпіянат Еўропы
Колькасць удзелаў 2 уключаючы 2020 (Упершыню 2016)
Найлепшы вынік 1/8 фінала (2016)

Найбольш прынцыповым для зборнай Славакіі з’яўляецца саперніцтва са зборнай Чэхіі. У адборачным турніры да чэмпіянату свету 2010 славакі здолелі абыграць чэхаў у Празе (2:1), а ў Браціславе згулялі ўнічыю (2:2), хоць двойчы вялі ў ліку.

Зноскі

  1. Men's RankingFIFA, 2017. Праверана 25 лістапада 2017.