Зборная Швейцарыі па футболе

Зборная Швейцарыі па футболе (ням.: Schweizer Fussballnationalmannschaft, фр.: L’équipe de Suisse de football, італ.: Nazionale di calcio della Svizzera, нефармальная мянушка Nati) прадстаўляе Швейцарыю на міжнародных матчах і турнірах па футболе з 1905 года. Кіруецца і кантралюецца Швейцарскай футбольнай асацыяцыяй, якая з’яўляецца адным з 55 членаў УЕФА (Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый) і ўваходзіць у ФІФА.

 Швейцарыя
Мянушкі Nati (скарачэнне ад National Team — Нацыянальная каманда)
Канфедэрацыя УЕФА (Еўропа)
Федэрацыя Швейцарская футбольная асацыяцыя
Галоўны трэнер
Капітан Граніт Джака[d]
Найбольшая колькасць гульняў Хайнц Герман (118)
Найлепшы бамбардзір Аляксандр Фрай (42)
Хатні стадыён Санкт-Якаб Парк
Код ФІФА SUI
Форма
Асноўная
форма
Форма
Рэзервовая
форма
Рэйтынг ФІФА
Дзеючы 6 (7 чэрвеня 2018)
Найвышэйшы 3 (жнівень 1993)
Найніжэйшы 83 (снежань 1998)
Рэйтынг Эла
Дзеючы 14 (12 чэрвеня 2018)
Найвышэйшы 9 (5 чэрвеня 1924)
Найніжэйшы 62 (кастрычнік 1979)
Першая гульня
Францыя Францыя 1:0 Швейцарыя Швейцарыя
(Парыж, Францыя; 12 лютага 1905)
Самая буйная перамога
Швейцарыя Швейцарыя 9:0 Літва Літва
(Парыж, Францыя; 25 мая 1924)
Самае буйное паражэнне
Швейцарыя Швейцарыя 0:9 Англія (аматары) Англія
(Базель, Швейцарыя; 20 мая, 1909)
Венгрыя Венгрыя 9:0 Швейцарыя Швейцарыя
(Будапешт, Венгрыя; 29 кастрычніка, 1911)
Чэмпіянат свету
Колькасць удзелаў 11 (Упершыню 1934)
Найлепшы вынік Чвэрцьфінал (1934, 1938, 1954)
Чэмпіянат Еўропы
Колькасць удзелаў 5 (Упершыню 1996)
Найлепшы вынік Чвэрцьфінал (2020)
Спартыўныя ўзнагароды
Алімпійскія гульні
Серабро Парыж 1924 мужчыны

Свой першы міжнародны матч зборная Швейцарыі згуляла ў 1905 годзе супраць зборнай Францыі і прайграла ў ім з лікам 0:1. Найвышэйшым поспехам у яе гісторыі было заваёва сярэбраных медалёў на Алімпіядзе 1924 года ў Парыжы і перамога ў юніёрскім (да 17 гадоў) чэмпіянаце свету 2002 года. У перыяд 1930—1960-х гадоў у станаўленні зборнай і ў швейцарскім футболе ў цэлым вызначальную ролю гуляў аўстрыйскі трэнер Карл Рапан, які вынайшаў тактычную схему verrou (правобраз будучага катэнача) і кіраваў зборнай падчас фінальных розыгрышаў трох сусветных чэмпіянатаў (1934, 1938 і 1954; апошні праходзіў у самой Швейцарыі). У 1960-х гадах у гісторыі зборнай Швейцарыі пачаўся перыяд няўдач, які працягваўся амаль 30 гадоў. Толькі ў пачатку 1990-х гадоў англійскаму трэнеру Рою Ходжсану атрымалася вярнуць Швейцарыю ў эліту сусветнага футбола, вывеўшы яе ў фінальную частку чэмпіянату свету 1994 года і чэмпіянату Еўропы 1996 года. Пад кіраўніцтвам Якаба Куна, папярэдніка Хітцфельда, каманда дасягала фінальнай стадыі чэмпіянату Еўропы 2004 года і чэмпіянату свету 2006 года; на гэтым сусветным першынстве яна змагла выйсці з групы і ў 1/8 фіналу прайграла зборнай Украіны па выніках серыі пасляматчавых пенальці (0:0 у асноўны і дадатковы час). Швейцарыя выбыла са спаборніцтваў, не прапусціўшы ні ў адным матчы ніводнага мяча ў асноўны час, што ў гісторыі чэмпіянатаў свету здараецца не так часта.

Улетку 2008 года Швейцарыя (разам з Аўстрыяй) прымала чэмпіянат Еўропы 2008. У хатнім чэмпіянаце швейцарцы занялі апошняе месца ў групе, здолеўшы, аднак, перамагчы зборную Партугаліі.

Футбалісты

правіць

Цяперашні склад

правіць

Наступныя 23 футбалісты былі выкліканыя на ўдзел у асноўнай стадыі чэмпіянату свету 2018 года.

Статыстыка прыведзена станам на 8 чэрвеня 2018 года пасля матчу супраць Японіі.

# Паз Футбаліст Дата нараджэння Матчы Галы Клуб
1 Бр Ян Зомер 17 снежня 1988 (35 гадоў) 35 0   Барусія Мёнхенгладбах
12 Бр Івон Мвога 6 чэрвеня 1994 (30 гадоў) 0 0   РБ Лейпцыг
21 Бр Раман Бюркі 14 лістапада 1990 (33 гады) 9 0   Барусія Дортмунд
2 Аб Штэфан Ліхтштайнер (капітан) 16 студзеня 1984 (40 гадоў) 100 8   Арсенал
3 Аб Франсуа Мубанджэ 21 чэрвеня 1990 (34 гады) 18 0   Тулуза
4 Аб Ніка Эльведзі 30 верасня 1996 (28 гадоў) 6 0   Барусія Мёнхенгладбах
5 Аб Мануэль Аканджы 19 ліпеня 1995 (29 гадоў) 7 0   Барусія Дортмунд
6 Аб Міхаэль Ланг 8 лютага 1991 (33 гады) 24 2   Базель
13 Аб Рыкарда Радрыгес 25 жніўня 1992 (32 гады) 53 5   Мілан
20 Аб Яан Джуру 18 студзеня 1987 (37 гадоў) 74 2   Антальяспор
22 Аб Фабіян Шэр 20 снежня 1991 (32 гады) 39 7   Дэпартыва Ла-Карунья
8 ПА Рэма Фройлер 15 красавіка 1992 (32 гады) 10 0   Аталанта
10 ПА Граніт Джака 27 верасня 1992 (32 гады) 62 9   Арсенал
11 ПА Валон Бехрамі 19 красавіка 1985 (39 гадоў) 79 2   Удзінезэ
14 ПА Стывен Цубер 17 жніўня 1991 (33 гады) 12 3   Гофенгайм
15 ПА Блерым Джэмайлі 12 красавіка 1986 (38 гадоў) 65 9   Балоння
16 ПА Жэлсан Фернандыш 2 верасня 1986 (38 гадоў) 67 2   Айнтрахт Франкфурт
17 ПА Дэніс Закарыя 20 лістапада 1996 (27 гадоў) 10 0   Барусія Мёнхенгладбах
23 ПА Джэрдан Шакіры 10 кастрычніка 1991 (33 гады) 70 20   Сток Сіці
7 Нап Брэль Эмбало 14 лютага 1997 (27 гадоў) 25 3   Шальке 04
9 Нап Харыс Сяферавіч 22 лютага 1992 (32 гады) 51 12   Бенфіка
18 Нап Марыа Гаўранавіч 24 лістапада 1989 (34 гады) 14 5   Дынама Заграб
19 Нап Ёсіп Дрміч 8 жніўня 1992 (32 гады) 29 9   Барусія Мёнхенгладбах

Выступы на турнірах

правіць

Чэмпіянат свету

правіць
Чэмпіянат свету Найлепшы бамбардзір (галы) Галоўны трэнер Кваліфікацыя
Год Стадыя М ЗМ В Н П ЗГ ПГ ЗМ В Н П ЗГ ПГ
  1930 Не прымала ўдзел
  1934 Чвэрцьфінал 7-е / 16 2 1 0 1 5 5 Леапольд Кільхальц (3)   Хейнрых Мюлер 2 0 2 0 4 4
  1938 Чвэрцьфінал 7-е / 15 3 1 1 1 5 5 Андрэ Абеглен (3)   Карл Рапан 1 1 0 0 2 1
  1950 Групавы раўнд (топ-13) 6-е / 13 3 1 1 1 4 6 Жак Фатон (2)   Франка Андрэолі 2 2 0 0 8 4
  1954 Чвэрцьфінал 8-е / 16 4 2 0 2 11 11 Ёзэф Хюгі (6)   Карл Рапан Гаспадыня чэмпіянату
  1958 Не прайшла кваліфікацыю 4 0 1 3 6 11
  1962 Групавы раўнд (топ-16) 16-е / 16 3 0 0 3 2 8   Карл Рапан 5 4 0 1 11 10
  1966 Групавы раўнд (топ-16) 16-е / 16 3 0 0 3 1 9 Рэнэ-П’ер Квэнтэн (1)   Альфрэда Фоні 6 4 1 1 7 3
  1970 Не прайшла кваліфікацыю 6 2 1 3 5 8
  1974 Не прайшла кваліфікацыю 6 2 2 2 2 4
  1978 Не прайшла кваліфікацыю 4 1 0 3 3 5
  1982 Не прайшла кваліфікацыю 8 2 3 3 9 12
  1986 Не прайшла кваліфікацыю 8 2 4 2 5 10
  1990 Не прайшла кваліфікацыю 8 2 1 5 10 14
  1994 1/8 фіналу 16-е / 24 4 1 1 2 5 7 Адрыян Кнуп (2)   Рой Ходжсан 10 6 3 1 23 6
  1998 Не прайшла кваліфікацыю 8 3 1 4 11 12
    2002 Не прайшла кваліфікацыю 10 4 2 4 18 12
  2006 1/8 фіналу 10-е / 32 4 2 2 0 4 0 Аляксандр Фрай (2)   Якаб Кун 12 5 6 1 22 11
  2010 Групавы раўнд (топ-32) 19-е / 32 3 1 1 1 1 1 Жэлсан Фернандэш (1)   Отмар Хітцфельд 10 6 3 1 18 8
  2014 1/8 фіналу 11-е / 32 4 2 0 2 7 7 Джэрдан Шакіры (3)   Отмар Хітцфельд 10 7 3 0 17 6
  2018 1/8 фіналу 14-е / 32 4 1 2 1 5 5   Уладзімір Петкавіч 12 10 1 1 24 7
  2022
      2026
Усяго Чвэрцьфінал (3) 11/21 37 12 8 17 50 64 Ёзэф Хюгі (6) 132 63 34 35 205 148

Чэмпіянат Еўропы

правіць
Чэмпіянат Еўропы Найлепшы бамбардзір (галы) Галоўны трэнер Кваліфікацыя
Год Стадыя М ЗМ В Н П ЗГ ПГ ЗМ В Н П ЗГ ПГ
  1960 Не прымала ўдзел
  1964 Не прайшла кваліфікацыю 2 0 1 1 2 4
  1968 Не прайшла кваліфікацыю 6 2 1 3 17 13
  1972 Не прайшла кваліфікацыю 6 4 1 1 12 5
  1976 Не прайшла кваліфікацыю 6 1 1 4 5 10
  1980 Не прайшла кваліфікацыю 8 2 0 6 7 18
  1984 Не прайшла кваліфікацыю 6 2 2 2 7 9
  1988 Не прайшла кваліфікацыю 8 1 5 2 9 9
  1992 Не прайшла кваліфікацыю 8 4 2 2 19 7
  1996 Групавы раўнд (топ-16) 13-е / 16 3 0 1 2 1 4 Кубілай Туркільмаз (1)   Артур Жоржы 8 5 2 1 15 7
    2000 Не прайшла кваліфікацыю 8 4 2 2 9 5
  2004 Групавы раўнд (топ-16) 15-е / 16 3 0 1 2 1 6 Ёхан Фанлантэн (1)   Якаб Кун 8 4 3 1 15 11
    2008 Групавы раўнд (топ-16) 11-е / 16 3 1 0 2 3 3 Хакан Якін (3)   Якаб Кун Гаспадыня чэмпіянату
    2012 Не прайшла кваліфікацыю 8 3 2 3 12 10
  2016 1/8 фіналу 11-е / 24 4 1 3 0 3 2   Уладзімір Петкавіч 10 7 0 3 24 8
  2020 Чвэрцьфінал 7-е / 24 5 1 3 1 8 9   Уладзімір Петкавіч 8 5 2 1 19 6
Усяго Чвэрцьфінал (1) 5/16 18 3 8 7 16 24 Джэрдан Шакіры (4) 100 44 24 32 172 122

Зноскі

правіць

Спасылкі

правіць