Збігнеў (князь)

(Пасля перасылкі з Збігнеў, князь)

Збігнеў (польск.: Zbigniew; 1070 — 8 ліпеня 1113?[2]) — князь Велікапольскі, Мазавецкі і Куяўскі з 1102 па 1107 гады, сын польскага князя Уладзіслава I Германа. У 1095 годзе Збігнеў з’явіўся з войскам каля Вроцлава і вымусіў свайго бацьку зрабіць яго кіраўніком Сілезіі. Ува ўзніклай паміж ім і ўплывовым ваяводам Сецехам нязгодзе страціў свой надзел і трапіў за краты са згоды свайго бацькі. Вызваліўшыся з няволі пры падтрымцы епіскапаў і некаторых свецкіх паноў, Збігнеў аб’яднаўся з братам Баляславам; яны разам аблажылі бацьку ў Плоцку і вымусілі выгнаць Сецеха, пакінулі бацьку Мазовію, а астатнюю краіну падзялілі паміж сабой. Пасля смерці Уладзіслава з 1102 года Збігнеў, які лічыў толькі сябе законным пераемнікам свайго бацькі, пастаянна пад’юджваў супраць Баляслава знешніх ворагаў — нямецкага імператара Генрыха V і чэхаў — і часцяком разам з імі нападаў на брата. У 1106 годзе пасля няўдалай вайны супраць брата збег у Германію. Праз тры гады Генрых V пад падставай аднаўлення ўлады Збігнева ўварваўся ў Польшчу, але атрымаў паразу. У 1111 годзе Збігнеў усё ж такі вярнуўся на радзіму, але па загаду Баляслава быў кінуты за краты і там аслеплены. Праз нейкі час памёр.

Збігнеў
Zbigniew
Zbigniew.JPG
Князь Польшчы
1102 — 1106
Папярэднік Уладзіслаў I
Пераемнік Баляслаў III
Нараджэнне 1070 ці 1073
Смерць 1112 ці 1107
Род Пясты
Бацька Уладзіслаў I Герман[1]
Маці Юдзіта Чэшская[1]
Дзеці гл. у тэксце
Дзейнасць суверэн
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі

  1. а б Lundy D. R. The Peerage
  2. M. Spórna, P. Wierzbicki: Słownik władców Polski i pretendentów do tronu polskiego. S. 501. Za tą datą śmierci Zbigniewa opowiadał się również B. Snoch. Zobacz [w]: B. Snoch: Protoplasta książąt śląskich. S. 13.

ЛітаратураПравіць

  • Tymiński, «Źycie księcia Zbigniewa» (Radom, 1830).

СпасылкіПравіць