Званецкі сельсавет
Зване́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Званец.
Званецкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Рагачоўскі раён |
Уключае | 5 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Званец |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2009) | 1 780 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Журавіцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Журавіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Быхаўскага раёна, з 5 снежня 1931 года ў складзе Рагачоўскага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе Доўскага раёна, які 5 красавіка 1935 года перайменаваны ў Журавіцкі раён. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Рагачоўскага раёна. 13 жніўня 1964 года ў склад сельсавета з Журавіцкага сельсавета перададзены пасёлак Ільіч[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1780 чалавек[2], з іх 94,2 % — беларусы, 4,8 % — рускія, 0,7 % — украінцы[3].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 13 жніўня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 36 (1076).
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года Архівавана 11 кастрычніка 2020. (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура правіць
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі правіць
- Інфармацыя пра Званецкі сельсавет на сайце Рагачоўскага райвыканкама Архівавана 12 ліпеня 2021. (руск.)