Званні, чыны і рангі ў Рэспубліцы Беларусь

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

Да зацвярджэння ўласных сістэм званняў у Рэспубліцы Беларусь існавалі воінскія званні і персанальныя званні мытных органаў, уведзеныя ў СССР (гл. «Табель аб рангах СССР»).

Класы дзяржслужачыхПравіць

Палажэннем аб класах служачых дзяржаўнага апарату, зацверджаным Пастановай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 13 красавіка 1994 г. № 2940-XII «Аб зацвярджэнні Палажэння аб класах служачых дзяржаўнага апарату і устанаўленні надбавак за выслугу гадоў», і Палажэннем аб парадку і ўмовах прысваення класаў служачых дзяржаўнага апарату, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 лютага 1996 г. № 66 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку і ўмовах прысваення класаў служачых дзяржаўнага апарату і памераў надбавак за класы служачых дзяржаўнага апарату», устаноўлены класы служачых дзяржаўнага апарату:

  • 1-ы клас служачага дзяржаўнага апарату
  • 2-і клас служачага дзяржаўнага апарату
  • 3-і клас служачага дзяржаўнага апарату
  • 4-ы клас служачага дзяржаўнага апарату
  • 5-ы клас служачага дзяржаўнага апарату
  • 6-ы клас служачага дзяржаўнага апарату
  • 7-ы клас служачага дзяржаўнага апарату
  • 8-ы клас служачага дзяржаўнага апарату
  • 9-ы клас служачага дзяржаўнага апарату
  • 10-ы клас служачага дзяржаўнага апарату
  • 11-ы клас служачага дзяржаўнага апарату
  • 12-ы клас служачага дзяржаўнага апарату

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 кастрычніка 1997 г. № 545 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку і ўмовах прысваення класаў служачых дзяржаўнага апарату і памераў надбавак за класы служачых дзяржаўнага апарату» устаноўлены вышэйшы клас служачага дзяржаўнага апарату.

Законам Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2003 г. № 204-З «Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь» устаноўлены класы дзяржаўных служачых: вышэйшы клас дзяржаўнага служачага

  • 1-ы клас дзяржаўнага служачага
  • 2-і клас дзяржаўнага служачага
  • 3-і клас дзяржаўнага служачага
  • 4-ы клас дзяржаўнага служачага
  • 5-ы клас дзяржаўнага служачага
  • 6-ы клас дзяржаўнага служачага
  • 7-ы клас дзяржаўнага служачага
  • 8-ы клас дзяржаўнага служачага
  • 9-ы клас дзяржаўнага служачага
  • 10-ы клас дзяржаўнага служачага
  • 11-ы клас дзяржаўнага служачага
  • 12-ы клас дзяржаўнага служачага

Кваліфікацыйныя класы суддзяўПравіць

Пастановай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 4 снежня 1991 г. № 1285-XII «Аб паляпшэнні матэрыяльнага забеспячэння суддзяў і іншых работнікаў Рэспублікі Беларусь», Палажэннем аб атэстацыі і кваліфікацыйных класах суддзяў судоў Рэспублікі Беларусь, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 снежня 1997 г. № 626 «Аб некаторых мерах па ўпарадкаванні дзейнасці судоў Рэспублікі Беларусь» і Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў ад 29 чэрвеня 2006 г. № 139-З устаноўлены кваліфікацыйныя класы суддзяў:

  • вышэйшы кваліфікацыйны клас
  • першы кваліфікацыйны клас
  • другі кваліфікацыйны клас
  • трэці кваліфікацыйны клас
  • чацвёрты кваліфікацыйны клас
  • пяты кваліфікацыйны клас

Дыпламатычныя рангіПравіць

Пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 24 красавіка 1992 г. № 1647-XII «АБ дыпламатычных рангах Рэспублікі Беларусь» і Палажэннем аб дыпламатычнай службе Рэспублікі Беларусь, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 мая 2008 г. № 276 «Аб некаторых пытаннях дыпламатычнай службы Рэспублікі Беларусь», устаноўлены дыпламатычныя рангі:

  • Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол
  • Надзвычайны і Паўнамоцны Пасланнік першага класа
  • Надзвычайны і Паўнамоцны Пасланнік другога класа
  • саветнік першага класа
  • саветнік другога класа
  • першы сакратар першага класа
  • першы сакратар другога класа
  • другі сакратар першага класа
  • другі сакратар другога класа
  • трэці сакратар
  • аташэ

Класныя чыны пракуратурыПравіць

Часовым палажэннем аб класных чынах работнікаў органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь, зацверджаным Пастановай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 21 студзеня 1992 г. № 1439-XII «Аб зацвярджэнні Часовага палажэння аб класных чынах работнікаў органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь», Палажэннем аб праходжанні службы ў органах Пракуратуры Рэспублікі Беларусь, зацверджаным Пастановай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 27 кастрычніка 1993 г. № 2539-XII «Аб зацвярджэнні Палажэння аб праходжанні службы ў органах Пракуратуры Рэспублікі Беларусь і Палажэння аб даплатах за выслугу гадоў пракурорскім работнікам Рэспублікі Беларусь, якія маюць класныя чыны», і Палажэннем аб праходжанні службы ў органах Пракуратуры Рэспублікі Беларусь, зацверджаным Пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 25 чэрвеня 1996 г. № 396-XII «Аб зацвярджэнні Палажэння аб праходжанні службы ў органах Пракуратуры Рэспублікі Беларусь», устаноўлены класныя чыны пракурорскіх работнікаў:

  • дзяржаўны саветнік юстыцыі 1 класа
  • дзяржаўны саветнік юстыцыі 2 класа
  • дзяржаўны саветнік юстыцыі 3 класа
  • старшы саветнік юстыцыі
  • саветнік юстыцыі
  • малодшы саветнік юстыцыі
  • юрыст 1 класа
  • юрыст 2 класа
  • юрыст 3 класа
  • малодшы юрыст

Персанальныя званні мытных органаўПравіць

Пастановай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 1992 г. № 1956-XII «АБ персанальных званні службовых асоб дзяржаўных мытных органаў Рэспублікі Беларусь і аб Становішчы аб парадку іх прысваення» устаноўлены персанальныя званні службовых асоб дзяржаўных мытных органаў Рэспублікі Беларусь:

Найвышэйшы начальніцкі састаўПравіць

  • дзяржаўны саветнік мытнай службы I рангу
  • дзяржаўны саветнік мытнай службы II рангу
  • дзяржаўны саветнік мытнай службы III рангу

Старшы начальніцкі састаўПравіць

  • саветнік мытнай службы I рангу
  • саветнік мытнай службы II рангу
  • саветнік мытнай службы III рангу

Малодшы начальніцкі састаўПравіць

  • інспектар мытнай службы I рангу
  • інспектар мытнай службы II рангу
  • інспектар мытнай службы III рангу

Палажэннем аб парадку і ўмовах праходжання службы ў мытных органах, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 красавіка 2008 г. № 228 «Аб некаторых пытаннях мытных органаў» устаноўлены персанальныя званні службовых асоб мытных органаў:

  • дзяржаўны саветнік мытнай службы I рангу
  • дзяржаўны саветнік мытнай службы II рангу
  • дзяржаўны саветнік мытнай службы III рангу
  • саветнік мытнай службы I рангу
  • саветнік мытнай службы II рангу
  • саветнік мытнай службы III рангу
  • інспектар мытнай службы I рангу
  • інспектар мытнай службы II рангу
  • інспектар мытнай службы III рангу
  • інспектар мытнай службы IV рангу

Воінскія званніПравіць

Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 лістапада 1992 г. № 1914-XII «АБ вайсковым абавязку і вайсковай службе» ўстаноўлены воінскія званні:

Вышэйшыя афіцэрыПравіць

Старэйшыя афіцэрыПравіць

Малодшыя афіцэрыПравіць

ПрапаршчыкіПравіць

Сяржанты і старшыныПравіць

СалдатыПравіць

Перад воінскім званнем ваеннаслужачага, які праходзіць ваенную службу ў гвардзейскай воінскай часці, дадаецца слова «гвардыі».

Воінскае званне афіцэра, які мае ваенна-ўліковую спецыяльнасць і вышэйшую юрыдычную або медыцынскую (фармацэўтычную, ветэрынарную) адукацыю, дапаўняецца адпаведна словамі «юстыцыі» або «медыцынскай службы».

Воінскае званне рэзервіста дапаўняецца словам «рэзерву».

Воінскае званне грамадзяніна, які знаходзіцца ў запасе або знаходзіцца ў адстаўцы, дапаўняецца адпаведна словамі «запасу» або «у адстаўцы».

Спецыяльныя званніПравіць

Органы ўнутраных спраўПравіць

Палажэннем аб праходжанні службы асабістым складам органаў унутраных спраў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага 1994 г. № 113 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб праходжанні службы асабістым складам органаў унутраных спраў»[1], Палажэннем аб праходжанні службы ў органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 лістапада 2001 г. № 671 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб праходжанні службы ў органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь» і Палажэннем аб праходжанні службы ў органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 сакавіка 2012 г. № 133 «Аб пытаннях праходжання службы ў органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь», устаноўлены спецыяльныя званні работнікаў органаў унутраных спраў:

Вышэйшы начальніцкі састаўПравіць

  • генерал-палкоўнік міліцыі, генерал-палкоўнік унутранай службы
  • генерал-лейтэнант міліцыі, генерал-лейтэнант унутранай службы
  • генерал-маёр міліцыі, генерал-маёр унутранай службы

Старшы начальніцкі састаўПравіць

  • палкоўнік міліцыі, палкоўнік унутранай службы
  • падпалкоўнік міліцыі, падпалкоўнік унутранай службы
  • маёр міліцыі, маёр унутранай службы

Сярэдні начальніцкі састаўПравіць

  • капітан міліцыі, капітан ўнутранай службы
  • старшы лейтэнант міліцыі, старшы лейтэнант унутранай службы
  • лейтэнант міліцыі, лейтэнант унутранай службы
  • малодшы лейтэнант міліцыі, малодшы лейтэнант унутранай службы

Малодшы начальніцкі састаўПравіць

  • старшы прапаршчык міліцыі, старшы прапаршчык унутранай службы
  • прапаршчык міліцыі, прапаршчык унутранай службы
  • старшына міліцыі, старшына ўнутранай службы
  • старшы сяржант міліцыі, старшы сяржант унутранай службы
  • сяржант міліцыі, сяржант унутранай службы
  • малодшы сяржант міліцыі, малодшы сяржант унутранай службы

Радавы састаўПравіць

  • радавы міліцыі, радавы ўнутранай службы

Органы фінансавых расследаванняўПравіць

Палажэннем аб праходжанні службы ў органах фінансавых расследаванняў Рэспублікі Беларусь, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 верасня 1998 г. № 456 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб праходжанні службы ў органах фінансавых расследаванняў Рэспублікі Беларусь» і Палажэннем аб праходжанні службы ў органах фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 лістапада 2011 г. № 618 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб праходжанні службы ў органах фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь», устаноўлены спецыяльныя званні работнікаў органаў фінансавых расследаванняў:

Вышэйшы начальніцкі састаўПравіць

  • генерал-маёр фінансавай міліцыі

Старшы начальніцкі састаўПравіць

  • палкоўнік фінансавай міліцыі
  • падпалкоўнік фінансавай міліцыі
  • маёр фінансавай міліцыі

Сярэдні начальніцкі састаўПравіць

  • капітан фінансавай міліцыі
  • старшы лейтэнант фінансавай міліцыі
  • лейтэнант фінансавай міліцыі
  • малодшы лейтэнант фінансавай міліцыі

Малодшы начальніцкі састаўПравіць

  • старшы прапаршчык фінансавай міліцыі
  • прапаршчык фінансавай міліцыі
  • старшына фінансавай міліцыі
  • старэйшы сяржант фінансавай міліцыі
  • сяржант фінансавай міліцыі
  • малодшы сяржант фінансавай міліцыі

Радавы састаўПравіць

  • радавы фінансавай міліцыі

Органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыяхПравіць

Палажэннем аб праходжанні службы ў органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 сакавіка 1999 г. № 130 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб праходжанні службы ў органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь» і Палажэннем аб праходжанні службы ў органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 студзеня 2013 г. № 22 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб праходжанні службы ў органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь», устаноўлены спецыяльныя званні работнікаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях:

Вышэйшы начальніцкі састаўПравіць

  • генерал-лейтэнант унутранай службы
  • генерал-маёр унутранай службы

Старшы начальніцкі састаўПравіць

  • палкоўнік унутранай службы
  • падпалкоўнік унутранай службы
  • маёр унутранай службы

Сярэдні начальніцкі састаўПравіць

  • капітан ўнутранай службы
  • старшы лейтэнант унутранай службы
  • лейтэнант унутранай службы
  • малодшы лейтэнант унутранай службы

Малодшы начальніцкі састаўПравіць

  • старшы прапаршчык унутранай службы
  • прапаршчык унутранай службы
  • старшына ўнутранай службы
  • старэйшы сяржант унутранай службы
  • сяржант унутранай службы
  • малодшы сяржант унутранай службы

Радавы састаўПравіць

  • радавы ўнутранай службы

Следчы камітэтПравіць

Палажэннем аб парадку праходжання службы ў Следчым камітэце Рэспублікі Беларусь, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 лістапада 2011 г. № 515 «Пытанні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь», устаноўлены спецыяльныя званні супрацоўнікаў Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь:

Вышэйшы начальніцкі састаў (вышэйшыя спецыяльныя званні)Правіць

  • генерал-палкоўнік юстыцыі
  • генерал-лейтэнант юстыцыі
  • генерал-маёр юстыцыі

Старшы начальніцкі састаў (старэйшыя спецыяльныя званні)Правіць

  • палкоўнік юстыцыі
  • падпалкоўнік юстыцыі
  • маёр юстыцыі

Сярэдні начальніцкі састаўПравіць

  • капітан юстыцыі
  • старшы лейтэнант юстыцыі
  • лейтэнант юстыцыі
  • малодшы лейтэнант юстыцыі

Малодшы начальніцкі састаўПравіць

  • старшы прапаршчык юстыцыі
  • прапаршчык юстыцыі
  • старшына юстыцыі
  • старэйшы сяржант юстыцыі
  • сяржант юстыцыі
  • малодшы сяржант юстыцыі

Радавы састаўПравіць

  • радавы юстыцыі

Дзяржаўны камітэт судовых экспертызПравіць

Палажэннем аб парадку праходжання службы ў Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 ліпеня 2013 г. № 292 «Пытанні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь», устаноўлены спецыяльныя званні супрацоўнікаў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь:

Вышэйшы начальніцкі састаўПравіць

  • генерал-лейтэнант юстыцыі
  • генерал-маёр юстыцыі

Старшы начальніцкі састаўПравіць

  • палкоўнік юстыцыі, палкоўнік медыцынскай службы
  • падпалкоўнік юстыцыі, падпалкоўнік медыцынскай службы
  • маёр юстыцыі, маёр медыцынскай службы

Сярэдні начальніцкі састаўПравіць

  • капітан юстыцыі, капітан медыцынскай службы
  • старшы лейтэнант юстыцыі, старшы лейтэнант медыцынскай службы
  • лейтэнант юстыцыі, лейтэнант медыцынскай службы
  • малодшы лейтэнант юстыцыі, малодшы лейтэнант медыцынскай службы

Малодшы начальніцкі састаўПравіць

  • старшы прапаршчык юстыцыі, старшы прапаршчык медыцынскай службы
  • прапаршчык юстыцыі, прапаршчык медыцынскай службы
  • старшына юстыцыі, старшына медыцынскай службы
  • старэйшы сяржант юстыцыі, старшы сяржант медыцынскай службы
  • сяржант юстыцыі, сяржант медыцынскай службы
  • малодшы сяржант юстыцыі, малодшы сяржант медыцынскай службы

Радавы састаўПравіць

  • радавы юстыцыі, радавы медыцынскай службы

Спецыяльныя званні супрацоўнікаў медыцынскай службы прысвойваюцца супрацоўнікам, якія маюць сярэднюю спецыяльную або вышэйшую адукацыю медыцынскага профілю.

Зноскі

  1. Раней было прынята Палажэнне аб праходжанні службы асабістым складам органаў унутраных спраў, зацверджанае пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 снежня 1991 г. № 485 "Аб зацвярджэнні Палажэння аб праходжанні службы асабістым складам органаў унутраных спраў» (не апублікавана ў электронным выглядзе).

СпасылкіПравіць