Зваротная метафарызацыя
Зваро́тная метафарыза́цыя — вяртанне словам ці словазлучэнням іх першаснага, вобразнага значэння. Як падкрэсліваў А. Патабня, «усе значэнні ў мове па паходжанні вобразныя, кожнае можа з цягам часу стаць нявобразным». Так, мы гаворым баравік, коцікі (на вярбе), чарніла і г. д. і нават не адчуваем пераноснасці значэнняў гэтых словаў, таго, што кожнае з іх — своеасаблівы троп. Усе словы нашага лексікону набылі ўласцівасці знака, які называе пэўнае паняцце. Гэта надзвычай важная рыса мовы як сродку камунікацыі. Зваротная метафарызацыя, вяртаючы слову яго першаснае значэнне, нагадвае пра наяўнасць у ім пераноснага значэння, што з цягам часу выветрылася, забылася.
Літаратура
правіць- Вячаслаў Рагойша. Паэтычны слоўнік / Т. А. Гарбачэўская. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.(недаступная спасылка)
- Вячаслаў Рагойша. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-11-0197-4. Архівавана 6 сакавіка 2016.