Зварот да багацця

Зварот да багацця, або зварот да кашалька, або зварот да папулярнасці (лац.: argumentum ad crumenam) — гэта лагічная памылка, пры якой нейкае сцверджанне паказваецца нібы праўдзівым, бо выказчык багаты.[1]

Жак Фрэска, папулярны мем з якім абыгрывае фразу «калі ты такі разумны, чаму ты такі бедны?»

Адваротная лагічная памылка — зварот да ўбоства.

ПрыкладПравіць

«Калі ты такі разумны, чаму ты не багаты?»
«Хто ты такі, убогі, каб крытыкаваць кагось, хто чагосьці дасягнуў (выпусціў і г.д.)?»

Зноскі