Адкрыць галоўнае меню

Звеніслава Барысаўна (у манастве Еўпраксія; пасля 1110 — пасля 1167) — асветніца, дачка полацкага князя Барыса Усяславіча.

Звеніслава Барысаўна
Belarus-Polatsk-Church of Transfiguration-1.jpg
 
Дзейнасць: пісьменніца
Веравызнанне: праваслаўе
Смерць: 1202
Пахаванне:
Бацька: Барыс Усяславіч

БіяграфіяПравіць

Малодшая на некалькі гадоў за стрыечных сясцёр, дачок князя Святаслава — Прадславы (Ефрасінні Полацкай) і Гардзіславы. Пасля смерці бацькі (1128), магчыма, была саслана разам з княжацкай сям'ёй у Візантыю, а потым вярнулася. Пазней, пайшла ў Спаскі манастыр (духоўнае імя Еўпраксія), дзе жыла пад апекай стрыечнай сястры Ефрасінні. Каштоўнасці, прызначаныя на пасаг, перадала ў манастырскую казну. З часам стала намесніцай ігуменні. Ёсць меркаванні, што Еўпраксія кіравала працай манашак па перапісванні кніг і вяла заняткі ў школе для дачок палачан.

Еўпраксія суправаджала Ефрасінню Полацкую ў паломніцтва ў Ерусалім, дзе была сведкам яе смерці і, напэўна, займалася пахаваннем. Магчыма, Звеніслава-Еўпраксія была аўтарам жыццеапісання сваёй сястры і духоўнай настаўніцы, але аўтар гэтага твора пэўна не вядомы. У «Жыціі Ефрасінні Полацкай» шмат пераказаў настаўленняў ігуменні сёстрам, даслоўных яе маленні, хвала яе духоўнаму подзвігу. З твора можна скласціся ўражанне, што пісала яго жанчына-манашка, у частцы твора, датычнай іерусалімскага паломніцтва, пералічана шмат дробных фактаў, г.зн. аўтар «Жыція…» верагодна паломнічаў разам з Ефрасінняй.

На думку І. Масляніцынай, даволі пашыранай у беларускай даведачнай літаратуры, пра смерць Звеніславы-Еўпраксіі і яе пахаванне, у сяле Кідэкла на рацэ Нерль у Суздальскай зямлі, пад 1202 годам паведамляе Радзівілаўскі летапіс[1]. Таксама на думку І. Масляніцынай, цела Звеніславы-Еўпраксіі было перавезена ў Полацкую зямлю і пахавана ў Бельчыцкім Барысаглебскім манастыры[1]. І праўда, пад 1202 годам летапісы паведамляюць пра смерць і пахаванне «Барыскаўны», але гэта Ефрасіння Барысаўна — дачка Барыса Юр'евіча, яе рэшткі і цяпер захоўваюцца ў Кідзекшскай Барысаглебскай царкве[ru], побач з рэшткамі бацькі і маці[2][3].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Масляніцына І. Звеніслава Барысаўна…
  2. Baumgarten N. Généalogies et mariages…
  3. Пчелов Е. В. Генеалогия семьи…

ЛітаратураПравіць

  • Baumgarten N. Généalogies et mariages occidentaux des Rurikides Russes du X-e au XIII-е siècle / Orientalia Christiana. — Roma. — 1927. — № 35. — 95 p.
  • Аповесць жыція і смерці святой Еўфрасінні Полацкай // Спадчына № 1, 1989.
  • Арлоў У. Еўфрасіння Полацкая — Евфросиния Полоцкая. — Мн., 1992.
  • Масляніцына І. Звеніслава Барысаўна // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Мн.: БелЭн, 1995. ISBN 985-11-0016-1
  • Мельнікаў А. Помнік беларускай агіяграфіі // Спадчына № 1, 1989.
  • Пчелов Е. В. Генеалогия семьи Юрия Долгорукого // Ruthenica. Т. III. Київ, 2004. С. 68-79;