Звышдзяржава

Звышдзяржавадзяржава з каласальным палітычным, эканамічным і ваенным (абавязкова ўключаючы стратэгічную ядзерную зброю ў сучасным свеце) перавагай над большасцю іншых дзяржаў (у тым ліку над іншымі вялікімі дзяржавамі і ядзернымі дзяржавамі)[1].

Звышдзяржавы ў 1945 годзе: Брытанская імперыя, СССР і ЗША
Сучасныя дзяржавы, якія з'яўляюцца ці могуць стаць звышдзяржавамі ў XXI стагоддзі.

Гістарычныя звышдзяржавыПравіць

У мінулыя эпохі звышдзяржавамі з'яўляліся Старажытны Егіпет, Асірыя, Персідская імперыя і Старажытны Кітай, Грэцыя Аляксандра Македонскага, Рымская імперыя ў антычнасці, імперыя Карла Вялікага, Мангольская імперыя Чынгіс-хана і імперыя Тамерлана ў Сярэднявеччы і Брытанская імперыя ў новай гісторыі.

Лічыцца, што ў найноўшы час у другой палове XX стагоддзя былі толькі дзве звышдзяржавы — ЗША і СССР, якія ўзначальвалі наймагутнейшыя ваенна-палітычныя блокі НАТА і АВД адпаведна і дасягнулі балансу сіл з ваенна-стратэгічным парытэтам. Спробы ў сярэдзіне стагоддзя нацысцкай Германіі (Трэці Рэйх) і мілітарысцкай Японіі (Вялікая Азіяцкая Сфера Суросквіту) стаць новымі звышдзяржавамі падчас Другой Сусветнай вайны поспехам не ўвянчаліся.

Пасля распаду СССР з канца XX стагоддзя ў свеце засталася толькі адна прызнаная звышдзяржава — ЗША[2][3][4], хоць некаторыя эксперты гавораць, што ЗША могуць страціць гэты статус хуткім часам, або ўжо страцілі[4][5]. У той жа час, нягледзячы на тое, што ЗША захавалі палітыка-эканоміка-ваенны моц і пасля савецка-амерыканскай халоднай вайны і распаду СССР, іх статус як адзінай звышдзяржавы часта аспрэчваецца ці не вітаецца шматлікімі краінамі і палітыкамі, якія лічаць, што на змену супрацьстаянню і парытэту ЗША і СССР павінен прыйсці не аднапалярны, а шматпалярны свет з усё больш нарастаючымі ролямі патэнцыйных звышдзяржаў і рэгіянальных дзяржаў і аб'яднанняў. Вялікай дзяржавай, якая фактычна наблізілася да статусу новай другой звышдзяржавы, стаў Кітай, які, аднак, падтрымлівае канцэпцыю шматпалярнага свету.

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. superpower definition - Dictionary - MSN Encarta (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2009. Праверана 9 лютага 2012.
  2. BBC News — United States of America country profile
  3. Ці не пераацэньвае Кітай свае магчымасці? («Project Syndicate», ЗША): Голас Расіі
  4. 4,0 4,1 Седрык Мун (Cedric Moon). Канец звышдзяржавы. ИНОСМИ.ру (31 студзеня 2010). Праверана 14 жніўня 2010.
  5. Навіны KM.RU. ЗША больш не звышдзяржава Архівавана 19 верасня 2008.