Звышскопішча галактык

Звышгалактыка, звышскопішча галактык — гіганцкая сукупнасць зорных сістэм.

Сусвет у межах 1 млрд светлавых гадоў (307 Мпарсек), якая паказвае найбліжэйшыя звышскопішчы

Складаецца з асобных галактык, іх груп і скопішчаў. Памеры 50—150 Мпс, маса 1015 — 1016 мас Сонца. Форма пляскатая (напр., Лакальнае звышскопішча) або моцна выцягнутая, накшталт ланцужка (напр., звышскопішча Персея). Узніклі з прычыны адыябатычных узбурэнняў шчыльнасці рэчыва на пачатковай стадыі расшырэння гарачай Метагалактыкі. Некаторыя звышгалактыкі расшыраюцца, іншыя сціскаюцца. Выяўлена іх каля 50.

Наша Галактыка, Магеланавы воблакі, галактыкі ў Трыкутніку, Андрамедзе з яе спадарожнікамі і амаль усе галактыкі, бачныя як аб'екты да 13-й зорнай велічыні, уваходзяць у Лакальнае звышскопішча. Яго цэнтральнае згушчэнне — буйное скопішча галактык у сузор'і Дзевы (да 500 вялікіх галакгык). Наша Галактыка знаходзіцца бліжэй да перыферыі звышскопішча, таму галактыкі, што яе акружаюць, утвараюць на нябеснай сферы шырокі пояс («Млечны Шлях галакгык»), амаль перпендыкулярны да зорнага Млечнага Шляху.

У сузор'ях Льва і Геркулеса знаходзяцца іншыя з больш блізкіх звышгалактык.

Гл. таксама правіць