Звэныгародка

горад ва Украіне

Звэныгародка[1] (укр.: Звенигородка) — горад раённага значэння ў Чаркаскай вобласці Украіны. Раённы цэнтр.

Горад
Звэныгародка
укр.: Звенигородка
Герб[d] Сцяг
Герб[d] Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Звянігарад
Горад з
Плошча
20,8 км²
Вышыня цэнтра
148 м
Насельніцтва
17000 чалавек (2018)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-4740
Паштовы індэкс
20200
КААТУУ
7121210100
Афіцыйны сайт
zven.gov.ua (укр.)
Звэныгародка на карце Украіны ±
Звэныгародка (Украіна)
Звэныгародка
Звэныгародка (Чаркаская вобласць)
Звэныгародка

Гісторыя правіць

Паселішча заснавана за часамі Вялікага княства Літоўскага, калі на правабярэжжы Дняпра яго ўлада ахоплівала стэпавыя абшары да самага Чорнага мора, але тэрыторыі заставалася амаль незаселенымі. У 1498 годзе кароль Аляксандр Ягелончык прызначыў князя Канстанціна Астрожскага намеснікам (старостам) звенігародскім.

З 1569 года ў Брацлаўскім ваяводстве Каралеўства Польскага. У 1792 годзе кароль Станіслаў Аўгуст надаў мястэчку магдэбургскае права. У часы Расійскай імперыі — павятовы цэнтр Кіеўскай губерні.

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10). — С. 510.