Здзіслаў Францавіч Стома
Здзіслаў Францавіч Сто́ма[2][3] (польск.: Stomma, руск.: Стомма; 4 (17) жніўня 1907, Мінск — 21 ліпеня 1992, Мінск) — беларускі савецкі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст БССР (1961)[2], Народны артыст СССР (1968).
Здзіслаў Францавіч Стома | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 (17) жніўня 1907 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 ліпеня 1992 (84 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Прафесія | акцёр |
Прэміі | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0831682 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сям’я
правіцьНарадзіўся ў сям’і Франца Стомы (руск.: Стоммы), сына Язэпа (Юзафа), і Юзафы з Круглікаў, дачкі Паўла. Стомы былі каталіцкага веравызнання, паходзілі з Лепельскага павета, паводле тагачаснай шляхецкай завядзёнкі сваё прозвішча Стома пісалі з падвоеным м (польск.: Stomma).
Прыехаўшы ў Мінск, Франц Стома ў дарэвалюцыйны час працаваў у вядомым рэстаране «Акварыум» (цяпер на яго месцы Палац культуры прафсаюзаў).
У сям’і Франца і Юзафы Стомаў, апрача Здзіслава, нарадзілася сямёра дзяцей, з іх двое (Чэслаў і Ганна) памерла ад шкарлятыны ў час Першай сусветнай вайны, калі бацька Франц быў на фронце, іншыя — Віктар, Франц, Леанарда, Алена.
Біяграфія
правіцьЗдзіслаў Стома навучаўся ў драматычнай студыі пры Дзяржаўным польскім тэатры Беларускай ССР у Менску. З 1929 года пачаў працаваць на сцэне таго ж тэатра. З 1937[2] года ў Тэатры юнага гледача. Затым пераведзены ў Кіеўскі Польскі тэатр Украінскай ССР.
З 1940 года — у Першым Беларускім дзяржаўным тэатры (цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы). Падчас Другой сусветнай вайны быў у эвакуацыі.
З 1949 года здымаўся ў кіно.
Актыўна займаўся грамадскай дзейнасцю. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання.
Памёр у Мінску, пахаваны на Усходніх могілках.
Асабістае жыццё
правіцьУ 1945 годзе ажаніўся з Галінай, дачкой Вікенція, на момант шлюбу яна была на 19 гадоў маладзейшая за Здзіслава.
Творчасць
правіцьУ яго акцёрскім даробку — каля 500 роляў. Асаблівай вышыні дасягнуў у стварэнні нацыянальных беларускіх вобразаў, у раскрыцці шматстайных маляўнічых рыс беларускага нацыянальнага характару. Валодаў прыродным талентам.
Выбраныя ролі ў тэатры
правіць- Быкоўскі («Паўлінка» Я. Купалы),
- Лявон Чмых («Лявоніха на арбіце» А. Макаёнка),
- Глушак Халімон («Людзі на балоце» паводле І. Мележа), за выкананае гэтай ролі ў аднайменнай тэлевізійнай пастаноўцы атрымаў Дзяржаўную прэмію БССР 1966 года[2],
- Караўкін («Брама неўміручасці» К. Крапівы),
- Белагубаў («Прыбытковае месца» А. Астроўскага),
- Епіходаў («Вішнёвы сад» А. Чэхава),
- Куторга («Пінская шляхта» В. Дуніна-Марцінкевіча),
- Бураўчык («Канстанцін Заслонаў» А. Маўзона),
- Іахім («Напісанае застаецца» А. Петрашкевіча),
- Глап’е («Тысяча франкаў узнагароды» паводле В. Гюго).
Зноскі
- ↑ Стомма Здислав Францевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б в г Беларусь 1995.
- ↑ БелЭн 2002.
Літаратура
правіць- Ракіцкі В. А. Сто́ма Здзіслаў Францавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 188. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сто́ма Здзіслаў Францавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 688. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Алег Астапенка. Нявольнік Мельпамены: дакументальная аповесць пра народнага артыста СССР Здзіслава Стому. — Мінск : Беларусь, 1991. — 125, [2] с., [8] л. іл., партр. ; 22 см.
Спасылкі
правіць- Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі Архівавана 11 кастрычніка 2013.
- Стома Здзіслаў Францавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»