Здзітава (Здзітаўскі сельсавет)

Здзі́тава[1] (трансліт.: Zdzitava, руск.: Здитово) — аграгарадок у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці, каля ракі Ясельда. Адміністрацыйны цэнтр Здзітаўскага сельсавета. Размешчана за б км ад Бярозы, 104 кіламетры ад Брэста, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Аграгарадок
Здзітава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 583 чал. (1999)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1643
Паштовыя індэксы
225226
Аўтамабільны код
1
Здзітава на карце Беларусі ±
Здзітава (Здзітаўскі сельсавет) (Беларусь)
Здзітава (Здзітаўскі сельсавет)
Здзітава (Здзітаўскі сельсавет) (Брэсцкая вобласць)
Здзітава (Здзітаўскі сельсавет)

Гісторыя правіць

Вядома ў складзе Блудзенскага войтаўства ў 1563 годзе. У 1672 годзе «Хрысціна Высокінская завяшчала назаўсёды картэзіянскаму манастыру Картуз-Бярозы 3 валокі зямлі ў Здзітаве Слонімскага павета».

Пад уладай Расійскай імперыі правіць

Пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1864 годзе ў Блудзенскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. У канцы XIX ст. ў Картузскабярозаўскай воласці. У 1890 годзе Здзітаўскаму сельскаму таварыству належала 204 дзесяцін зямлі. Пасёлак Здзітаў адносіўся да Бярозаўскага сельскага таварыства, у якога было 1181 дзесяцін зямлі, маёнтак Стары Дзітаў з 896 дзесяцін зямлі належаў памешчыку Януарыю Мікульскаму.

Найноўшы час правіць

У 1905 годзе вёска і маёнтак (за 2 вярсты ад вёскі). З 1915 года акупіраваны германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпеня 1920 года на кароткі час устаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Бяроза-Картузскай гміны Палескага ваяводства Польшчы. З 1932 года ў Сігневіцкай гміне.

З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска Углянскага с/с. У 19411944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі 60 жыхароў вёскі. У ліпеня 1944 года пры вызваленні Бярозаўскага раёна каля Здзітава загінулі 185 салдат і афіцэраў 174-га гвардзейскага палка гвардзейскай стралковай дывізіі 20-га стралковага корпуса 18-й арміі 1-га Беларускага фронту. У 1966 годзе на брацкіх воінскіх могілках быў пастаўлены абеліск.

У 1949 годзе жыхары вёсак Здзітава і Пясчанка аб'ядналіся ў калгас імя Молатава. Паводле перапісу 1959 года далучаны да саўгаса «Прамень». З 1963 года вёска на тэрыторыі племсаўгаса «Земляроб». Паводле перапісу 1970 года дзейнічала школа. У 1967 годзе цэнтр Углянскага с/с перанесены ў в. Здітава, 18 студзеня 1988 года сельсавет перайменаваны ў Здзітаўскі.

Інфраструктура правіць

Дзейнічаюць яслі і дзіцячы сад, пачатковая і музычная школы, бібліятэка[2], аддзяленне сувязі[3].

Насельніцтва правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць