Здраўка Крстанавіч

Здравка Крстанавіч (сербск.: Здравко Крстановић, (30 ліпеня 1950) — паэт, празаік, крытык, драматург і журналіст[3].

Здравка Крстанавіч
Здравко Крстановић
Дата нараджэння 1950[1][2] ці 30 ліпеня 1950(1950-07-30) (73 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці пісьменнік, літаратурны крытык, сцэнарыст

Біяграфія правіць

Крстанавіч вучыўся ў сярэдняй школе ў г. Кнін і Спліт. Скончыў Філасофскі факультэт у г. Заграб, профіль: югаслаўскія мовы і літаратура, а таксама літаратурную кампаратыстіку. Да кастрычніка 1991 г. ён жыў у Спліце, і з таго часу ён жыве ў Белградзe[4].

Ён быў рэдактарам спліцкага выдавецтва Логас, вёў калонку Запісы бессані і крытыку ў Свабоднай Далмаціі, а таксама ў загрэбскім Оку. З 1990 да 1993 гг. рэдагаваў часопіс Сербская Зора. З 1990 па 2002 гг. ён быў журналістам штодзённай газеты Палітыка Экспрэс.

Апублікаваў свой першы верш 1962 г. у Весела свеска і першае апавяданне 1971 г. у Вечернем спісе[5].

Часопісы правіць

З пачатковай школы супрацоўнічаў з часопісамі:

  • Маленькія навіны / Мале новине
  • Кекец
  • Сіні веснік / Плави вјесник
  • Чайка / Галеб
  • Барацьба / Борба
  • Ілюстраваная Палітыка / Илустрована Политика
  • Свабодная Далмацыя / Слободна Далмација і інш.

У гімназіі публікаваў у часопісах:

  • Палёт / Полет
  • Гарызонт / Видик.

Падчас студэнцкіх дзён супрацоўнічаў з сербскім культурным таварыствам Прасвета, а ў часопісах Прасвета і Новія летапісы публікаваў літаратурныя артыкулы[6].

Публікаваў вершы і прозу ў часопісах:

  • Рэспубліка / Република
  • Літаратурная газета / Књижевне новине
  • Палітыка / Политика
  • НIН / НИН
  • Старт / Старт
  • Форум / Форум
  • Пытанні / Питања
  • Сучаснік / Савременик
  • Палі / Поља
  • Маціца сербская / Матица српска
  • Магчымасці / Могућности
  • Вызваленне / Ослобођење
  • Эха / Одјек
  • Творчасць / Стварање
  • Напрамак / Стремљење
  • Сербскi літаратурны веснік / Српски књижевни гласник
  • Тут / Овдје и др.

Творы правіць

Аўтар монодрамы Чалавек у свеце, кропля на лісце / Човек на свиту, капу на листу ў двух рэдакцыях (1979 і 1980), теледрамы Стары / Старац (1983) і сцэнара кароткаметражнага мастацкага фільма Райскі сад / Рајски врт (1990).

Рэдагаваў Лібар Мілянка Смоя / Либар Миљенка Смоје (1981), Эратычныя народныя песні / Еротске народне песме (1984), анталогію сербскай народнай паэзіі Залатая пена з мора / Златна пјена од мора (1990), Дуброўніцкія элегіі / Дубровачке елегије Луя Вайновіча (1997). Свята / Гозба Паўла Соларича (1999) і Цудоўная крыніца / Чудесни кладенац — анталогія сербскай паэзіі ад Барані да Котарскага заліва (2002).

Яго кніга Гісторыі з Ада / Приче из Хада[7] была перакладзеная на некалькі моў з 1992. да 2000 гг. было дванаццаць выданняў.

Зборнікі вершаў правіць

  • Княства рыб / Кнежевина риба (1974)
  • Дом / Кућа (1978)
  • Склады з вады / Слогови од воде (1981)
  • Дынаміт / Динамит (1982)
  • Зваротны майстар / Обрнути мајстор (1984)
  • Іншыя горы / Друге планине (1989)
  • Песні ў дарозе / Пјесме на друму (1994)
  • Выбраныя песні / Изабране песме (1995)
  • Ісус Хрыстос у поле / Исус Христос у пољу (1996)
  • Рукапіс з расы / Рукопис од росе (1997)
  • Хутка, світанак / Ускоро, свиће (1998)
  • Пакой без люстэркаў / Соба без огледала (2000)
  • Выбраныя песні / Изабране пјесме (2008).

Зборнікі лірычных запісаў правіць

  • Кніга мары і рэальнасці / Књига од сна и јаве (1998)
  • Вада Шапэна / Шопенова вода (2003).

Узнагароды правіць

Прадстаўлены ў многіх анталогіях і зборніках і пераведзены на дзесяць моў.

Выйграў некалькі літаратурных прэмій і атрымаў прэмію Філіп Вішніч за асаблівы ўнёсак у культуру сербскага народа ў 2002 годзе.

Зноскі

  1. Zdravko Krstanović // Czech National Authority Database
  2. Zdravko Krstanović // NUKAT — 2002.
  3. Биљешка о писцу. Пројекат Растко. Пројекат Растко (18 красавіка 1994).
  4. Здравко Крстановић. СКД.
  5. Здравко Крстановић (приређ.). Златна пјена од мора. Пројекат Растко. Пројекат Растко (18 красавіка 2000).
  6. Крстановић, Здравко. Крстановић, Здравко(недаступная спасылка). plus.sr.cobiss.net. Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2021. Праверана 11 красавіка 2021.
  7. Mihailovich, Vasa D.. Serbian -- Price iz hada by Zdravko Krstanovic. ProQuest.

Літаратура правіць

  • Јовановић, Александар. «Приповедање ужаса» // Приче из Хада, 1994.

Спасылкі правіць