Здэнек Фібіх
Здэ́нек Фі́біх (чэшск.: Zdeněk Fibich; 21 снежня 1850, Вшэбаржыцы каля г. Чэслаў, каралеўства Багемія, Аўстрыйская імперыя — 15 кастрычніка 1900) — чэшскі кампазітар, піяніст, дырыжор і хармайстар; адзін са стваральнікаў нацыянальнай музычнай драмы.
Здэнек Фібіх чэшск.: Zdeněk Fibich | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 21 снежня 1850[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 кастрычніка 1900[1][2][…] (49 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | Чэхія |
Жонка | Betty Fibichová[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, педагог, дырыжор, музыказнавец, драматург |
Інструменты | арган[d] |
Жанры | опера, сімфонія і класічная музыка |
Узнагароды | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Вучыўся ў 1865—1866 гадах музычнай школе Б. Сметаны, у 1866—1867 гг. у Лейпцыгскай кансерваторыі і інш. З 1871 года ў Празе. У 1875 і 1877 гадах дырыжор і хармайстар «Часовага тэатра», у 1878—1881 гг. рэгент хору рускай праваслаўнай царквы, з 1899 загадчык рэпертуарнай часткі ў опернай трупе Нацыянальнага тэатра. У 1873—1874 гг. выкладаў у Віленскім музычным вучылішчы Рускага музычнага таварыства.
ТворчасцьПравіць
Прадстаўнік чэшскага музычнага рамантызму. Свае драматычныя прынцыпы найбольш паслядоўна ўвасобіў у трылогіі сцэнічных меладрам «Іпадамія» (паст. 1890—1891). Сярод твораў: 7 опер, у т.л. «Бланік» (паст. 1881), «Шарка» (паст. 1897), меладрамы, сімфоніі, камерна-інструментальныя і фартэпіянныя п’есы, песні.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #117749443 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
- ↑ 2,0 2,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 3,0 3,1 Zdeněk Fibich // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Фибих Зденек // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ BillionGraves — 2011. — ed. size: 125000000
ЛітаратураПравіць
- Фібіх Здэнак. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16: Трыпалі — Хвіліна. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16), ISBN 985-11-0035-8.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Здэнек Фібіх