Зеленалужская лінія

трэцяя лінія Мінскага метрапалітэна

Зеленалу́жская лінія[1] (трансліт.: Zielienalužskaja linija; руск.: Зеленолужская линия) — трэцяя лінія Мінскага метрапалітэна. Праходзіць ад мікрараёна Курасоўшчына ў цэнтр горада, з перспектывай падаўжэння ў мікрараён Зялёны луг.

Зеленалужская лінія
Мінскі метрапалітэн
Адкрыццё першага ўчастку: 7 лістапада 2020
Даўжыня, км: 7,89 км
Колькасць станцый: 7
Час паездкі: 14,5 хвiлiн хвіл.
Максімальная колькасць вагонаў у складзе цягніка: 5
Колькасць вагонаў у саставе цягніка: 4
Інтэрвал руху ў час «пік»: 5 хвiлiн
Сярэднясутачная перавозка пасажыраў, тыс. чал./суткі: 189 тыс.
Самая напружаная станцыя: Кавальская Слабада, Вакзальная
Электрадэпо: ЦЧ-2 «Магілёўскае»
(у будучыні — ЦЧ-3 Слуцкае)

Працягласць лініі — 7,89 км, на ёй размешчаны 7 станцый.

Назва «Зеленалужская» нададзена па былой вёсцы Зялёны Луг (цяпер — мікрараён Зялёны Луг).

Пасажырапаток

правіць

Сярэднядзённы паток складае каля 10 тысяч чалавек, што нашмат саступае іншым лініям Мінскага метрапалітэна і робіць яе трэцяй паводле загружанасці. Найбольш напружаныя станцыі — «Кавальская Слабада» і перасадачная «Вакзальная»[2].

Гісторыя

правіць
Зеленалужская лінія
 
Лагойская (праект)
 
Зялёны Луг (праект)
 
Івана Мележа (праект)
   
Парк Дружбы Народаў (праект)
 
Камароўская (праект)
 
Пярэспа (праект)
 
Прафсаюзная (праект)
   
  Юбілейная плошча
 
  Плошча Францішка Багушэвіча
     
  Вакзальная
 
  Кавальская Слабада
   
Аэрадромная
 
Немаршанскі Сад
     
ЦЧ-3 «Слуцкае»
 
Слуцкі Гасцінец

Будаўніцтва лініі пачалося ў лютым 2014 года. 20 ліпеня 2020 года адбыўся пуск габарытнай рамы, а 29 ліпеня — тэхнічны запуск цягніка, які прайшоў паспяхова.

Першыя чатыры станцыі былі адкрыты 7 лістапада 2020 года а 12:30[3].

Другі ўчастак лініі быў адкрыты 30 снежня 2024 года (работы вяліся з 2018 года)[4][5].

Трэцяя чарга будаўніцтва

правіць
 
Перспектыўная схема развіцця Мінскага метрапалітэна

25 чэрвеня 2025 года пачалася пракладка тунэлю трэцяга этапу будаўніцтва[6]. Паводле планаў, будаўніцтва гэтай чаргі павінна быць скончана да 2028—2029 года[7].

Дэпо і рухомы састаў

правіць
 
Stadler M110/M111 на станцыі «Юбілейная Плошча»

Зеленалужскую лінію абслугоўвае электрадэпо «Магілёўскае», адкрытае ў верасні 2003 года для абслугоўвання Аўтазаводскай лініі. У будучыні лінію будзе абслугоўваць электрадэпо «Слуцкае», якое зараз будуецца.

На лініі выкарыстоўваюцца вагоны Stadler M110/M111 вытворчасці прадпрыемства «Штадлер-Мінск» і вагоны 81-765.7/766.7 «Мінск 2024» вытворчасці «Трансмашхолдынг». На лініі працуюць чатырохвагонныя цягнікі, ёсць магчымасць выкарыстання і пяцівагонных цягнікоў.

Крыніцы

правіць
  1. Напісанне Зялёналужская не адпавядае правілам беларускай мовы.
  2. "Пассажиропоток четырех новых станций минского метро составляет около 10 тыс. человек в день".
  3. Как выглядят три новые станции минского метро — снимки со стадии «почти готово»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2020. Праверана 6 верасня 2022.
  4. Метро строй!(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2018. Праверана 16 красавіка 2018.
  5. "На «Аэродромной» отделка, «Алеся» в марте выйдет на поверхность. Что там на стройке метро?". Архівавана з арыгінала 2022-01-27. Праверана 2022-01-27.
  6. «Алеся» официально приступила к работе. Продление Зеленолужской линии метро продолжается (руск.)
  7. https://realt.by/news/article/31932/