Земавіт IV Плоцкі ці Куяўскі (польск.: Siemowit (Ziemowit); 1352 — 21 студзеня 1426 года) — князь раўскі (1373/1374-1426), плоцкі (1381—1426), візненскі (1381—1382, 1401—1426) і белзскі (1388—1426), прадстаўнік Мазавецкай лініі Пястаў. Малодшы сын князя плоцкага і раўскага Земавіта III ад першага шлюбу з сілезскай князёўнай Эўфіміяй Апольскай.

Земавіт Мазавецкі
Siemowit IV plocki
Князь плоцкі
1381 — 1426
Папярэднік Земавіт III
Пераемнік Земавіт V Раўскі, Казімір II Белзскі, Трайдзень II, Уладзіслаў I Плоцкі
Князь белзскі
1388 — 1426
Князь раўскі
1373 — 1426
Князь візненскі
1401 — 1426
Нараджэнне 1352
Смерць 21 студзеня 1426(1426-01-21)[1]
Месца пахавання
Род Пясты
Бацька Земавіт III Мазавецкі[d]
Маці Эўфімія Опаўская[d]
Жонка Аляксандра Альгердаўна[d][2]
Дзеці Яўхімія Мазавецкая[d], Марыя Мазавецкая[d], Цымбурга Мазавецкая[d], Władysław I of Masovia[d], Trojden II of Płock[d], Casimir II of Masovia[d], Amelia of Masovia[d], Ядзвіга Мазавецкая[d], Aleksander Mazowiecki[d], Кацярына Мазавецкая[d] і Siemowit V of Masovia[d]
Веравызнанне каталіцтва
Дзейнасць арыстакрат
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Атрымаў у спадчыну ад свайго бацькі (Земавіта III, памёр у 1381 годзе) ролю прэтэндэнта на карону Польшчы, дзе са смерцю Казіміра Вялікага спынілася дынастыя Пястаў. Пасля смерці ў 1382 годзе Людовіка Венгерскага, які заняў польскі прастол па дагаворы з Казімірам, Земавіт, карыстаючыся смутамі, што падняліся ў краіне, паколькі было невядома, якая з дочак Людовіка зойме прастол, і адсутнасці якога б там ні быць урада паспрабаваў сілай сесці на польскі трон, знаходзячы сабе падтрымку ў вялікапольскай шляхце, незадаволенай кіраваннем малапольскіх вяльможаў у часы валадарання Людовіка. Аднак яго спроба скончылася няўдачай; не ўдаўся і яго другі план — захапіць Ядвігу на яе шляху ў Кракаў. Пасля каранацыі Ядвігі Земавіт заключыў з ёй дагавор (1385), паводле якога за выкуп вяртаў усе захопленыя ў безкаралеўе землі.

Зноскі

  1. Lundy D. R. Ziemowit IV, Duke of Mazovia // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура правіць