Земавіт I Мазавецкі
Земавіт I Мазавецкі (польск.: Siemowit (Ziemowit) I mazowiecki, (каля 1215 — 23 чэрвеня 1262) — князь чэрскі (1247—1262), плоцкі (1248—1262), мазавецкі (1248—1262) і серадзскі (1259—1260), малодшы сын князя мазавецкага Конрада I і рускай князёўны Агафіі Святаславаўны Северскай. Адзін з польскіх князёў перыяду феадальнай раздробненасці.
Земавіт I Мазавецкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Siemowit (Ziemowit) I mazowiecki | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Баляслаў I Мазавецкі | ||||||
Пераемнік | Баляслаў II Мазавецкі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Казімір I Куяўскі | ||||||
Пераемнік | Казімір I Куяўскі | ||||||
Нараджэнне | 1215 ці 1224 | ||||||
Смерць | 23 чэрвеня 1262 | ||||||
Род | Пясты | ||||||
Бацька | Конрад I Мазавецкі | ||||||
Маці | Агаф’я Святаслаўна[d] | ||||||
Жонка | каля Пераяслава Данілаўна[d][1] | ||||||
Дзеці | Конрад II Чэрскі, Баляслаў II Мазавецкі, Саламея Мазавецкая | ||||||
![]() |
Біяграфія
правіцьУ 1247 годзе пасля смерці свайго бацькі, князя мазавецкага Конрада, Земавіт атрымаў у спадчынну частку Мазовіі са сталіцай у Чэрску. У 1248 годзе пасля смерці свайго бяздзетнага старэйшага брата, князя плоцкага Баляслава, Земавіт чэрскі атрымаў у валоданне астатнюю частку Мазовіі разам з Плоцкам, Візнай і Лівам. У 1248 годзе Земавіт мазавецкі разам з кракаўскім князем Баляславам Сарамлівым, князямі галіцкім Данілам Раманавічам і валынскім Васілька Раманавічам дзейсніў паспяховы ваенны паход на яцвягаў. У 1253 і 1255 гадах Земавіт мазавецкі распачаў два ваенныя паходы супраць яцвягаў.
У 1254 годзе ў Рачонжы Земавіт Мазавецкі заключыў дагавор з тэўтонскімі рыцарамі-крыжакамі аб падзеле яцвяжскай зямлі паміж Мазовіяй, Галіцыяй і Тэўтонскім ордэнам. У 1257 і 1260 гадах князь Земавіт мазавецкі двойчы падаўжаў мірныя дагаворы з Ордэнам.
23 чэрвеня 1262 года мазавецкі князь Земавіт I загінуў падчас уварвання ў Мазовію войска вялікага князя літоўскага Міндоўга. Яго старэйшы сын Конрад быў узяты ў палон і выведзены ў Літву. Новым мазавецкім князем стаў малодшы сын Баляслаў II, а рэгентам пры ім князь вялікапольскі Баляслаў Набожны (1262—1264), саюзнік Земавіта I Мазавецкага.
Сям'я
правіцьБыў жанаты з Пераяславай Данілаўнай (пам. 1283), дачкой князя Данілы Раманавіча Галіцкага. Дзеці: Конрад II (каля 1250—1294), князь мазавецкі, чэрскі і плоцкі, Баляслаў II Мазавецкі (1251—1313), князь мазавецкі, плоцкі і чэрскі, Саламея, манашка.
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.