Калінінградскі паўвостраў
Калінінградскі паўвостраў (Земландскі, Самбійскі паўвостраў) — паўвостраў ва Усходняй Еўропе, на тэрыторыі Калінінградскай вобласці.
Геаграфія
правіцьПаўвостраў знаходзіцца на паўднёва-ўсходнім узбярэжжы Балтыйскага мора і падзяляе прэснаводны Калінінградскі (Віслінскі) заліў з Прыморскай бухтай і марскую Гданьскую бухту на паўднёвым захадзе з прэснаводным Куршскім залівам і адкрытым Балтыйскім морам на паўночным усходзе. У паўночнай частцы паўвострава знаходзяцца мысы Таран, на якім размяшчаецца маяк, і Гвардзейскі. На паўвостраве шмат рэк, найбуйнейшыя з якіх Прэголя, якая ўпадае ў Калінінградскі заліў, і Нельма, якая ўпадае ў Прыморскую бухту.[1] Іншыя рэкі: Алейка.
Гісторыя
правіцьПаўвостраў у старажытнасці быў заселены прускім племем самбаў, па якім і атрымаў сваю першапачатковую назву — Самбія (Самбійскі паўвостраў). Пасля Вялікай Айчыннай вайны Самбійскі паўвостраў увайшоў у склад СССР і атрымаў новую назву — Калінінградскі паўвостраў; старыя назвы Земландскі паўвостраў і Самбійскі паўвостраў таксама часта выкарыстоўваюцца і ў наш час.
Зноскі
Літаратура
правіць- Кучерявый П. П., Фёдоров Г. М. География Калининградской области. — Калининград: Калининградское книжное издательство, 1989. С. 33 — 35.