Вятроўнік звычайны

від раслін
(Пасля перасылкі з Земляныя арэшкі)

Вятро́ўнік звычайны, земляныя арэшкі[3] (Filipendula vulgaris) — від кветкавых раслін з роду Вятроўнік (Filipendula) сямейства Ружавыя (Rosaceae).

Вятроўнік звычайны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Filipendula vulgaris Moench, 1794

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  25172
NCBI  32228
EOL  634471
GRIN  t:104611
IPNI  724945-1
TPL  rjp-3

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 30—60[3] см. Сцябло прамастойнае. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла і ў прыкаранёвай разетцы, двойчыперыста-надрэзанае, з вузкім долямі. На каранях расліны маюцца клубні («арэшкі») верацёнападобнай ці амаль шарападобнай формы. Кветкі дробныя, з шасцю чашалісцікамі і пялёсткамі, у мяцёльчатых суквеццях. Колер кветак белы з чырванаватым адценнем. Плод — сухі шматарэшак з 12 прамых, злёгку апушаных плодзікаў[3].

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Еўраазіяцкі від. Расце на заліўных лугах, у поймах рэк, на ўзлесках і лясных палянах, сярод хмызняку[3]. Цвіце ў чэрвеніліпені[3].

Выкарыстанне правіць

Лекавая расліна. Выкарыстоўваюцца карэнішчы з клубянькамі. Клубянькі ядомыя[3].

Сінонімы правіць

На сайце The Plant List пералічаны наступныя сінонімы:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б в г д е Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць