Падскарбі вялікі літоўскі
(Пасля перасылкі з Земскі падскарбі літоўскі)
Падскарбі вялікі літоўскі (да Люблінскай уніі 1569 падскарбі земскі літоўскі) - дзяржаўны ўрад у Вялікім Княстве Літоўскім. Забяспечваў захаванне скарбу, выплачваў заробак войску, кантраляваў збор падаткаў і мыта, назіраў за дзейнасцю манетных двароў.
Засядаў у Сенаце Рэчы Паспалітай.
Спіс вялікіх падскарбіяў літоўскіх
правіцьГод прыняцця пасады |
Год складання пасады альбо смерці |
Асоба | Выява | Заўвагі |
---|---|---|---|---|
Падскарбіі земскія літоўскія | ||||
зг. 1429 | Юшка Струміла | адначасова каморнік вял.кн. Вітаўта | ||
першая зг. 1442/1443 першая зг. 1446 |
апошняя зг. 1454 апошнія зг. 1450-я |
Аляксандр Юр’евіч Сенька Калінікавіч |
|
памёр падскарбі земскі вял.кн. Свідрыгайлы |
да 1471 | 1486 | Іван Аляксандравіч | сын папярэдняга, памёр | |
1486 | каля 1498 | Андрэй Аляксандравіч | брат папярэдняга, памёр | |
1501 | 1508 | Фёдар (Федзька, Тэадор) Літавор Храптовіч (Храбтовіч) |
унук другога, пляменнік трэцяга і чацвёртага, пазбаўлены урада за ўдзел у мяцежы Глінскіх | |
1509 | Міхаіл Богуш-Багавіцінавіч | |||
1509 | 1519 | Абрам Езафовіч | Памёр | |
1520 | 1530 | Міхаіл Богуш-Багавіцінавіч | Другі раз. Памёр | |
1531 | 1558 | Іван Гарнастай | Адначасова з 1551 новагародскі ваявода. Памёр | |
1561 | 1566 | Астафій Валовіч | Паступіў на літоўскага падканцлера | |
Падскарбіі вялікія літоўскія | ||||
1566 | 1575 | Мікалай Нарушэвіч (Mikołaj Naruszewicz) |
Памёр | |
1576 | 1580 | Лаўрын Война (Ławryn Wojna) |
Памёр | |
1580 | 1586 | Ян Глябовіч (Jan Chlebowicz) |
Адначасова кашталян менскі да 1585, троцкі з 1585. Паступіў на ваяводу троцкага | |
1586 | 1590 | Фёдар (Тэадор) Скумін-Тышкевіч) (Teodor Tyszkiewicz) |
Паступіў на новагародскага ваяводу | |
1590 | 1598 | Дзмітрый Халецкі (Dymitr Chalecki) |
Памёр | |
1598 | 1604 | Андрэй Завіша (Andrzej Zawisza) |
Памёр | |
1605 | 1618 | Геранім Валовіч (Hieronim Wołłowicz) |
Паступіў на літоўскага падканцлера | |
1618 | 1630 | Крыштаф Нарушэвіч (Krzysztof Naruszewicz) |
Адначасова да 1624 вялікі лоўчы літоўскі. Памёр | |
1630 | 1635 | Стэфан Пац (Stefan Pac) |
Паступіў на літоўскага падканцлера | |
1635 | 1640 | Мікалай Трызна (Mikołaj Tryzna) |
Памёр | |
1640 | 1644 | Мікалай Кішка (Mikołaj Kiszka) |
Памёр | |
1644 | 1652 | Гедэон Міхал Трызна (Gedeon Tryzna) |
Памёр | |
1652 | 1662 | Вінцэнт Гасеўскі (Wincenty Korwin Gosiewski) |
Адначасова з 1654 польны гетман літоўскі. Забіты | |
1662 | 1676 | Геранім Крышпін-Кіршанштэйн (Hieronim Kryszpin-Kirszensztein) |
Памёр | |
1676 | 1703 | Бенедыкт Павел Сапега (Benedykt Paweł Sapieha) |
У 1703 на Люблінскім сойме разам з іншымі Сапегамі пазбаўлены ўсіх пасад ў ВКЛ | |
1703 | 1709 | Людвік Канстанцін Пацей (Ludwik Konstanty Pociej) |
Паступіў на вялікага гетмана літоўскага і віленскага кашталяна | |
1705 | 1707 | Бенедыкт Павел Сапега (Benedykt Paweł Sapieha) |
Адноўлены на пасадзе Станіславам Ляшчынскім. Памёр | |
1707 | 1709 | Казімір Чартарыйскі (Kazimierz Czartoryski) |
Прызначаны Станіславам Ляшчынскім. У 1709 зноў стаў падчашым, якім быў да 1707 | |
1710 | 1722 | Міхал Казімір Коцел (Michał Kazimierz Kociełł) |
Памёр | |
1710 | 1731 | Станіслаў Панятоўскі (Stanisław Poniatowski) |
Бацька караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Паступіў на мазавецкага ваяводу | |
1731 | 1746 | Ян Міхал Салагуб (Jan Sołłohub) |
Паступіў на берасцейскага ваяводу | |
1746 | 1764 | Ян Ежы Флемінг (Jan Jerzy Flemming) |
Прадаў пасаду | |
1764 | 1784 | Міхал Бжастоўскі (Michał Brzostowski) |
Памёр | |
1784 | 1791 | Станіслаў Панятоўскі (Stanisław Poniatowski) |
Пляменнік караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Выехаў у Аўстрыю | |
1791 | 1793 | Людвік Скумін-Тышкевіч (Ludwik Tyszkiewicz) |
Паступіў на вялікага маршалка літоўскага | |
1793 | 1795 | Міхал Клеафас Агінскі (Michał Kleofas Ogiński) |
Знакаміты кампазітар. Склаў урад у сувязі са спыненнем існавання Рэчы Паспалітай |