Зенкер — шматлязовы металарэзны інструмент для апрацоўкі цыліндрычных і канічных адтулін у дэталях з мэтай павелічэння іх дыяметра, павышэння якасці паверхні і дакладнасці. Праца зенкерам называецца зенкераванне. Зенкераванне з'яўляецца паўчыставой апрацоўкай рэзаннем.

Прызначэнне зенкеравання

правіць

Зенкераванне як паўчыставая і, збольшага, чыставая аперацыя механічнай апрацоўкі мае наступныя асноўныя прызначэнні:

  • Ачыстка і згладжванне паверхні адтулін: перад наразаннем разьбы або разгортваннем;
  • Калібраванне адтулін: для нітаў, шпілек і іншага крапяжу.

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. — ISBN 985-11-0279-2