Зераўшанскі хрыбет

Зераўшанскі хрыбет — горны хрыбет Гісара-Алая, на поўдзень ад ракі Зераўшан (Узбекістан і Таджыкістан).

Зераўшанскі хрыбет
39°20′ пн. ш. 69°40′ у. д.HGЯO
Краіна
Вышыня5489 м 
Зераўшанскі хрыбет (Узбекістан)
Зераўшанскі хрыбет
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хрыбет працягваецца ў шыротным кірунку на 370 км. Сярэдняя вышыня складае 4110 м, найвышэйшы пункт — гара Чымтарга (5489 м). На паўночным схіле шматлікія папярочныя даліны левых прытокаў Зераўшана, паўднёвы схіл раздзелены слаба. На ўсходзе (да ракі Фандар’я) — высакагорны рэльеф, на захадзе — сярэднягор’е з карставымі формамі рэльефу. На схілах — рэдкалессе (пераважна з арчы), горныя стэпы і альпійскія лугі. Каля 560 ледавікоў агульнай плошчай 270 км².

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2