Злата Огневіч

Злата Огневіч (сапр. імя Інна Леанідаўна Бардзюг; нар. 12 студзеня 1986, Мурманск) — украінская спявачка. Прадстаўніца Украіны на конкурсе песні Еўрабачанне 2013.

Злата Огневіч
Злата Леонідівна Огнєвіч
Злата Леонидовна Огневич
Zlata Ohnevytj, ESC2013 press conference 05.jpg
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Інна Леанідаўна Бардзюг
Дата нараджэння 12 студзеня 1986(1986-01-12) (36 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна Flag of Ukraine.svg Украіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі
Пеўчы голас сапрана
Інструменты голас[d]
Жанры Поп-музыка
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Узнагароды
Заслужаны артыст Аўтаномнай Рэспублікі Крым Ганаровая грамата Кабінета Міністраў Украіны
zlatao.com
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

БіяграфіяПравіць

Іна Леанідаўна Бардзюг нарадзілася ў Мурманску ў сям’і ваеннага хірурга і педагога. Пачала займацца музыкай у Судаку (Крым), куды пераехала з сям’ёй у 5 гадоў. Станаўленне Златы ўжо ў якасці прафесійнай спявачкі адбылося ў Кіеве, дзе дзяўчына стала выпускніцай Кіеўскага інстытута музыкі імя Гліэра па спецыялізацыі «Джазавы вакал».

Злата Огневіч з’яўляецца салісткай Дзяржаўнага ансамбля песні і танца Узброеных сіл Украіны, таксама спявала ў лаціна-бэнд.

У 2010 годзе Злата Огневіч стала фіналісткай нацыянальнага адбору конкурсу «Еўрабачанне-2010» ад Украіны з песняй «Tiny Island», але не атрымала перамогу. У 2011 годзе прыняла ўдзел у адборы на «Еўрабачанне-2011» з песняй «Зозуля», але таксама не атрымала перамогу.

Выступала ў якасці спецыяльнага госця на міжнародным конкурсе «Славянскі базар» у Віцебску.

У 2011 годзе на конкурсе Crimea Music Fest заняла першае месца і ў дадатак атрымала прыз прэсы.

У снежні 2012 года Злата перемагла ў нацыянальным адборы з песняй «Gravity» і ў маі 2013 года прадставіла Украіну на 58-м конкурсе песні «Еўрабачанне» ў Мальмё[1], дзе яна заняла трэцяе месца. Пасля конкурсу Злата атрымала Ганаровую грамату Кабінета Міністраў Украіны і гадзіннік ад прэм’ер-міністра Украіны Мікалая Азарава за выключны ўклад у развіццё ўкраінскага мастацтва.[2]

30 лістапада 2013 года разам з Цімурам Мірашнічэнкам была вядучай 11-га Дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне», які праходзіў у Кіеве.

У студзені 2014 года Злата з Данецкім хорам заняла 2-е месца ў тэлешоу «Бітвы хораў».[3] У тым жа годзе яна атрымала ўзнагароду ў намінацыі «Спявачка года» 11-га нацыянальнага рэйтынгу «Фаварыты Поспеху».[4]

Палітычная кар’ераПравіць

Злата Огневіч была чацвёртай у спісе Радыкальнай партыі Алега Ляшко на парламенцкіх выбарах ва Украіне 2014 года і была абрана дэпутатам. Яна і яе сям’я адмовіліся браць расійскія пашпарты пасля анексіі Крыма Расійскай Федэрацыяй, і ў знак пратэсту яна скасавала кантракты з уладамі паўвострава. Збірае грошы дабрачыннымі канцэртамі для ўкраінскай арміі.

10 лістапада 2015 года яна адмовілася ад дэпутацкага мандата.[5]

Зноскі

СпасылкіПравіць


Папярэднік:
Гайтана
Украіна на конкурсе песні Еўрабачанне
2013
Пераемнік:
Марыя Ярамчук