Злачынны чалавек (фільм)

«Злачы́нны чалаве́к» (англ.: The Criminal Man) — грузінска-расійскі мастацкі фільм рэжысёра Дзмітрыя Мамуліі, які выйшаў на экраны ў 2019 годзе[1].

Злачынны чалавекM:
Рэжысёр Дзмітрый Герасімавіч Мамулія
Краіна  Грузія
 Расія
Год 2019

Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 26-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[2].

Сюжэт правіць

Намеснік галоўнага інжынера прамысловага завода Георгій Месхі мімаволі становіцца сведкам забойства знакамітага варатара. Убачанае забойства становіцца яго насланнем, уваходзіць у яго як вірус. Ён пачынае цікавіцца ўсім, што звязана са злачынствам, вывучае твары злачынцаў, нібыта шукае ў іх разгадку нейкай таямніцы. Будучы нікім, ён здзяйсняе шэраг учынкаў і дзеянняў, якія павінны зрабіць з яго кагосьці. Але каго? Забойцу?[2]

Акцёрскі склад правіць

Зноскі правіць

  1. The Criminal Man — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 6 снежня 2019.
  2. а б Злачынны чалавек (недаступная спасылка). Сайт кінафестывалю «Лістапад». Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2019. Праверана 6 снежня 2019.

Спасылкі правіць