Злачынствы супраць чалавецтва

Злачынствы супраць чалавецтва і Злачынствы супраць чалавечнасці (англ.: crimes against humanity) — група злачынстваў супраць жыцця, якія носяць масавы характар і вылучаюцца ў сучасным міжнародным праве.

Косці ахвяр генацыду ў Руандзе.

Вызначэнне злачынстваў супраць чалавечнасці дадзена ў Рымскім статуце Міжнароднага крымінальнага суда.

Узнікненне тэрміна

правіць

Часам з’яўлення тэрміна «злачынствы супраць чалавечнасці» прынята лічыць 24 мая 1915 года — дзень выдання сумеснай дэкларацыі краін Антанты, прысвечанай генацыду армянаў. У ёй дзеянні Асманскай імперыі характарызаваліся як «злачынствы супраць чалавечнасці і цывілізацыі».

Вызначэнне ў Статуце Міжнароднага ваеннага трыбунала

правіць

Статут Міжнароднага ваеннага трыбунала быў складзены прадстаўнікамі краін антыгітлераўскай кааліцыі 8 жніўня 1945 года ў Лондане. Артыкул 6 Статута вызначаў злачынствы, якія траплялі пад юрысдыкцыю трыбунала. Да іх адносіліся: злачынствы супраць міру (a), ваенныя злачынствы (b) і злачынствы супраць чалавецтва (c), а менавіта:

забойствы, знішчэнне, занявольванне, ссылка і іншыя жорсткасці, якія здзейснілі ў дачыненні да грамадзянскага насельніцтва перад або падчас вайны, або ганенні па палітычных, расавых ці рэлігійных матывах у мэтах ажыццяўлення або ў сувязі з любым злачынствам, якое падлягае юрысдыкцыі Трыбунала, незалежна ад таго, ці з’яўляліся гэтыя дзеянні парушэннем унутранага права краіны, дзе яны былі здзейсненыя, або не.

Зноскі