Злучнікі англійскай мовы

Злучнікі англійскай мовы (English conjunctions) з’яўляюцца службовымі часцінамі мовы. Тлумачальны слоўнік англійскай мовы WordWeb называе злучнікі функцыянальнымі словамі, якія злучаюць словы, фразы, часткі сказаў і сказы[заўв 1]. Англійскія злучнікі могуць складацца як з аднаго слова (or — ці, альбо), так і з некалькіх (in case — у выпадку). Ёсць парныя злучнікі (either…or — альбо…альбо). У англійскай мове, як і ў беларускай злучнік нярэдка выкарыстоўваюць:

  • каб злучыць часткі сказаў (He went home and I stayed at the office — Ён пайшоў дадому, а я застаўся ў офісе[заўв 2];
  • для злучэння асобных слоў, напрыклад, пры пераліку (She ate soup, fish and ice-cream — Яна ела суп, рыбу і марожанае).

Многія словы ў англійскай мове ў розных сітуацыях могуць быць рознымі часцінамі мовы. Так, злучнік but можа стаць назоўнікам множнага ліку, напрыклад у выразе «no buts!» (ніякіх «але», не пярэчыць!). Але ў ролі злучніка могуць выступіць і іншыя часціны мовы, што можна разгледзець на прыкладзе слова before.

He found himself in his mother’s arms before he saw her (Ён апынуўся ў абдымках сваёй маці яшчэ да таго, як яе ўбачыў (злучнік))

I talked to him before the conference (Я размаўляў з ім перад канферэнцыяй (прыназоўнік)) - ў такіх выпадках гаворка ідзе пра амонімы — аднолькавыя словы з разным значэннем, а не шматзначныя словы[1]

Некаторыя формы дзеясловаў — герундый і дзеепрыметнікі прошлага і цяперашняга часу таксама могуць служыць у якасці злучнікаў[2]: Provided we have enough petrol will we really get there? (Дапусцім, у нас ёсць дастаткова бензіну, ці здолеем мы сапраўды туды даехаць?)

Заўвагі правіць

  1. WordWeb. Offline Dictionary
  2. Распаўсюджаная памылка лічыць, што and перадаецца толькі як «і». На такіх прыкладах можна бачыць, што яшчэ гэты злучнік перакладаецца беларускім адпаведнікам «а»

Зноскі

Літаратура правіць

  • Krylova, I.P.; Gordon, E.M. (2008). A Grammar of Present-day English. Practical Course (12th ed.). М.: КДУ.